19 красавiка 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўдзельнічаюць у фінале «Еўравізіі» (відэа, онлайн)

37
Беларусы ўдзельнічаюць у фінале «Еўравізіі» (відэа, онлайн)

Гурт NaviBand у фінале міжнароднага песеннага конкурсу выступіць пад нумарам 3.

У Кіеве праходзіць фінал песеннага конкурсу «Еўравізія-2017», пачатак а 22.00 беларускага часу.

За перамогу змагаюцца 26 удзельнікаў. Галасаванне за пераможцу будзе адкрыта адразу ж пасля выступлення апошняга ўдзельніка.

«На песенным конкурсе Еўравізіі суадносіны галасоў складае 50% на 50% галасоў прафесійнага журы і гледачоў, і ацэнка Нацыянальнага журы мае такое ж значэнне, як і ацэнка гледачоў», - паведамляецца ў прэс-рэлізе UA:Перший (Першы дзяржаўны тэлеканал Украіны - арганізатар конкурсу).

У паведамленні ўказана, што галасаванне праводзіцца з дапамогай SMS і тэлефонных званкоў з любога мабільнага або стацыянарнага тэлефона.

Гледачы змогуць галасаваць на працягу 15 хвілін пасля выступлення апошняй 26-й краіны-ўдзельніцы. Колькасць званкоў і SMS-паведамленняў з аднаго нумара не павінна перавышаць 20.

Згодна з парадкам выступлення, першым сваю краіну прэзентуе выканаўца з Ізраіля IMRI, далей выступяць выканаўца з Польшчы Кася Мош (Kasia Mos), дуэт з Беларусі Naviband, прадстаўнік Аўстрыі Натан Трэнт (Nathan Trent), удзельніца з Арменіі Арцвік (Artsvik), прадстаўніцы Нідэрландаў OG3NE, гурт Sunstroke Project з Малдовы, выканаўца з Вугоршчыны Джосі Тата (Joci Papai!).

Затым на сцэну выйдуць удзельнік з Італіі Франчэска Габані (Francesco Gabbani), спявачка з Даніі Аня (Anja), выканаўца з Партугаліі Сальвадор Сабраль (Salvador Sobral), прадстаўніца Азербайджана Дзіхаж (Dihaj), Жак Худзек (Jacques Houdek) з Харватыі, удзельнік з Аўстраліі Ісая (Isaiah), спявачка з Грэцыі Дэмі (Demy), удзельнік з Гішпаніі Манэль Навара (Manel Navarro), выканаўца JOWST з Нарвегіі, прадстаўніца Вялікабрытаніі Люсі Джонс (Lucie Jones), прадстаўнік Кіпра Ховіг (Hovig), дуэт з Румыніі Ілінка і Алекс Флорея (Ilinca ft. Alex Florea), удзельніца з Нямеччыны Levina, гурт з Украіны O. Torvald, удзельніца з Бельгіі Бланш (Blanche), выканаўца з Швецыі Робін Бенгтсон (Robin Bengtsson), прадстаўнік з Балгарыі Крысціян Костаў (Kristian Kostov) і прадстаўніца Францыі Alma.

Расея не ўдзельнічае ў "Еўравізіі-2017", бо яе прадстаўніцы Юліі Самойлавай улады Украіны забаранілі ўезд у краіну. У гэтай сувязі расейскія дзяржаўныя каналы адмовіліся трансляваць паўфіналы і фінал конкурсу.

Песня беларускага дуэта Naviband «Гісторыя майго жыцця» - гэта першая кампазіцыя, якая выконвалася на падмостках «Еўравізіі» на беларускай мове.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках