20 красавiка 2024, Субота, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Эўравізіі» перамагла Партугалія

213
На «Эўравізіі» перамагла Партугалія
Сальвадор Сабрал
ФОТА: НТБ

Беларусь заняла 17-е месца.

У Кіеве адбыўся фінал міжнароднага песеннага конкурсу «Эўравізія –2017». Пераможцай стала Партугалія, ад якой выступаў Сальвадор Сабрал.

На другім месцы – Балгарыя, на трэцім – Малдова.

Перамогу партугальцу аднагалосна прысудзілі як гледачы, так і журы.

Гэта першая перамога ўдзельніка ад Партугаліі ў гісторыі конкурсу.

27-гадовы Сальвадор Сабрал стаў адзіным канкурсантам «Эўравізіі», які выступіў на малой сцэне без танцавальнага суправаджэння са светлавымі эфектамі. Пасля ўручэння яму крыштальнага мікрафона – галоўнага прыза мерапрыемства – ён выйшаў на сцэну са сваёй сястрой Луізай і выканаў яшчэ раз сваю песню, абматаўшы нацыянальным сцягам Партугаліі стойку мікрафона.

«Я хачу сказаць, што мы жывем у свеце аднаразовай музыкі, фестывальнай музыкі, якая не ўтрымлівае ў сабе ніякага сэнсу, і я думаю, што гэта можа быць перамогай музыкі з людзьмі, якія ствараюць музыку з сэнсам. Музыка – гэта не феерверк, музыка – гэта пачуццё. Так што давайце паспрабуем змяніць гэта і вярнуць сапраўдную музыку», – сказаў Сабрал пасля абвяшчэння вынікаў галасавання.

Пераможца конкурсу самым апошнім з усіх выканаўцаў прыехаў у Кіеў і некалькі разоў прапускаў свае рэпетыцыі праз стан здароўя – у спевака дыягнаставаны парок сэрца.

У фінале ўдзельнічалі музыкі з 26 краінаў.

Беларускі гурт Naviband заняў 17-е месца. Песня Арцёма Лук'яненкі і Ксеніі Жук на беларускай мове набрала 83 балы. Максімальную адзнаку – 12 балаў – беларусам далі Азербайджан і Украіна.

Таксама 7 балаў прадстаўнікам Беларусі дала Аўстрыя, 5 балаў – Харватыя, 3 балы – Грэцыя, Малдова, 2 балы – Балгарыя, Латвія, Мальта, 1 бал – Вялікая Брытанія, Ізраіль.

1 месца

2 месца

3 месца

4 месца

5 месца

6 месца

7 месца

8 месца

9 месца

10 месца

Напісаць каментар 213

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках