25 красавiка 2024, Чацвер, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пацалавацца падчас нумару пастанавілі ўсяго за пару хвілінаў да выхаду»

25
«Пацалавацца падчас нумару пастанавілі ўсяго за пару хвілінаў да выхаду»
Фота: shutterstock

Navi пракаментавалі свой выступ і перамогу партугальца на «Эўравізіі».

Naviband выступалі пад трэцім нумарам з беларускамоўнай песняй «Гісторыя майго жыцця». Музыкі гавораць, што вынік галасавання іх не засмуціў. «Мы сёння пастанавілі расслабіцца і атрымаць задавальненне», – распавяла Ксенія. Пара таксама паведаміла, што пацалавацца падчас нумару яны пастанавілі за ўсё за пару хвілінаў да выхаду, піша tut.by.

Сам факт свайго выступу на «Эўравізіі» Naviband называе важным для культуры, беларускай мовы і моладзі. Арцём спадзяецца, што яны змаглі аб'яднаць беларусаў.

«Мы хочам сказаць “дзякуй” нашай Беларусі за такую падтрымку, за такі флэшмоб. І Сяргей Міхалок спяваў нашу песню, і некалькі дзён таму нам тэлефанаваў Аляксандр Саладуха, што крыху нетыпова», – распавёў Арцём Лук'яненка.

Пры гэтым у Naviband няма планаў выступіць на «Эўравізіі» яшчэ раз. Арцём кажа, што яны хочуць займацца творчасцю і музыкай. Балазе, менавіта музыка, а не шоу, сёння перамагла на конкурсе.

«Мы вельмі радыя за Партугалію. Мы паспелі з ім паразмаўляць, ён вельмі шчыры чалавек і ён павінен быў быць першым. І мы вельмі хочам, каб у наступным годзе да гэтага конкурсу адносіліся больш лёгка», – сказалі Арцём і Ксенія, якія ўжо 3 чэрвеня выступяць каля Менскай ратушы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках