19 красавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзякуй» па-беларуску прагучала на ўсю Эўропу

6
«Дзякуй» па-беларуску прагучала на ўсю Эўропу

Шчырасць і самаадданасць Naviband дазволілі беларусам упершыню ганарыцца выступам сваёй каманды на «Эўравізіі».

Беларускі дуэт NaviBand заняў 17-е месца сярод 26 удзельнікаў фіналу міжнароднага конкурсу песні «Эўравізія – 2017» у Кіеве. Найвышэйшую адзнаку беларусам – 12 балаў – паставілі журы з Украіны і Азербайджана.

Усяго Navi атрымалі 83 балы: 50 – ад прафесійных журы краінаў-удзельніцаў і 33 балы – ад тэлегледачоў. 12 балаў дуэту аддалі журы ў Азербайджане і Украіне, 7 – у Аўстрыі, 5 – у Харватыі, 3 – у Грэцыі і Малдове, 2 – у Балгарыі, Латвіі і на Мальце, 1 – у Вялікай Брытаніі і Ізраілі. Балы ад гледачоў: 8 – Украіна, 6 – Грузія, Латвія, 4 – Польшча, 3 – Чэхія, 2 – Ізраіль, Эстонія, 1 – Літва, Малдова.

Перамогу атрымала Партугалія (758 балаў). У пяцёрцы найлепшых таксама Балгарыя (615), Малдова (374), Бэльгія (363) і Швэцыя (344). Усяго ў конкурсе выступалі 42 краіны.

Галоўнай фішкай беларускай каманды сёлета было тое, што яна выконвала кампазіцыю на беларускай мове, чаго ні разу раней не рабілі выканаўцы з нашай краіны на гэтым музычным форуме, піша thinktanks.by.

Менавіта гэта, а таксама шчырасць і самаадданасць Naviband, прымусілі многіх беларусаў упершыню ганарыцца выступам сваёй каманды на «Эўравізіі».

Сам факт свайго выступу на «Эўравізіі» Naviband называюць важным для культуры, беларускай мовы і моладзі. Арцём спадзяецца, што яны змаглі аб'яднаць беларусаў.

«Мы хочам сказаць «дзякуй» нашай Беларусі за такую падтрымку, за такі флэшмоб. І Сяргей Міхалок спяваў нашу песню, і некалькі дзён таму нам тэлефанаваў Аляксандр Саладуха, што крыху нетыпова», – распавёў Арцём Лук'яненка.

Свой выступ у фінале дуэт Navi скончыў гарачым пацалункам. Пасля чаго ўсе зразумелі, што яны не брат і сястра, як многім здавалася.

Этот поцелуй вызвал флешмоб в соцсетях. Белорусы размещали фото своих собственных поцелуев под хэштегом #kissbelarus

Так или иначе, впечатления важнее результатов.

Хотя на фото после объявления результатов ребята выглядели довольно грустными.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках