29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Літвы: На вучэннях «Захад-2017» будуць адпрацаваныя атакі супраць NATO

1
Міністр абароны Літвы: На вучэннях «Захад-2017» будуць адпрацаваныя атакі супраць NATO

Падчас вучэнняў будуць сімулявацца наступальныя дзеянні супраць Польшчы і Балтыйскіх краін.

Вайсковыя вучэнні Расеі і Беларусі «Захад», якія адбудуцца ў верасні, выклікаюць занепакоенасць праз тое, што ў іх ходзе будуць сімулявацца дзеянні супраць блока NATO, кажа літоўскі міністр абароны Раймундас Каробліс.

«Напэўна, самай вялікай праблемай на сённяшні дзень з'яўляецца тое, што гэтыя вучэнні сапраўды маштабныя, але празрыстасць рэальна слабая. Мякка кажучы, непрыемна, сімулююцца атакі супраць так званых краін высокага патэнцыялу, а гэта альянс NATO», - сказаў Каробліс, які ў праграме тэлевізіі LRT «Тыдзень», піша delfi.lt.

З ягоных слоў, падчас вучэння будуць сімулявацца наступальныя дзеянні супраць Польшчы і Балтыйскіх краін. «Гэта не абаронная (сімуляцыя), гэта, мабыць, сімуляцыя наступальнага характару супраць NATO, канкрэтна - і супраць краін Балтыі, і, мабыць, Польшчы. Так, гэта звесткі выведкі - і нашай, і хаўруснікаў - перш за ўсё, гаворка ідзе пра вучэнні, няма ніякіх прэлюдый аб поўным або частковым канфлікце», - сказаў міністр абароны.

З ягоных слоў, самая вялікая рызыка вучэнняў, якую цяпер можна ўгледзець - магчымыя памылкі: памылка, «лакальныя спробы праверыць пільнасць іншымі сродкамі».

У апублікаванай у красавіку Дэпартаментам дзяржбяспекі (ДДБ) і Другім дэпартаменце аператыўных службаў пры Мінабароны Літвы штогадовай ацэнцы пагроз нацыянальнай бяспекі краіны гаворыцца, што Расея, якая ўзмацніла свой вайсковы патэнцыял у заходняй частцы краіны і ў Калінінградскай вобласці, цяпер магла б на працягу 24-48 гадзін пачаць вайсковыя дзеянні супраць Балтыйскіх дзяржаў.

Выведвальныя службы таксама папярэдзілі аб магчымых правакацыях на мяжы падчас маючых адбыцца ў верасні вайсковых вучэнняў Расеі і Беларусі «Захад - 2017». Беларускі міністр абароны тады паведаміў, што ў вучэннях «Захад - 2017» 14-20 верасня будзе задзейнічана 13 тысяч вайскоўцаў, і гэта будуць вучэнні абарончага характару.

Як сцвярджае літоўская разведка, «цалкам магчыма, што рэальная колькасць удзельнікаў вучэнняў будзе большая, а ў сцэнары вучэнняў будзе прадугледжаны ўзброены канфлікт з NATO». Вучэнні часткова будуць праходзіць паблізу літоўскай мяжы, на тэрыторыю Беларусі будзе перадыслакавана шмат расейскіх вайскоўцаў і баявой тэхнікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках