29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За гадзіну прададзена 500 квіткоў на канцэрт «Крамбамбулі» ў Менску

За гадзіну прададзена 500 квіткоў на канцэрт «Крамбамбулі» ў Менску
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

31 траўня ў рэстарацыі-бровары «Сябры» адбудзецца першы з 2008 года сольны канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў Менску.

За першую гадзіну пасля старту прададзена 500 з 800 квіткоў на канцэрт, піша tut.by.

«Крамбамбуля» выступіць з праграмай «Піраты Камсамольскага возера», у якой прагучаць найлепшыя песні з усіх альбомаў калектыву. Папярэдні сольны канцэрт гурта ў Менску прайшоў 14 лютага 2008 года ў ужо неісным Westworld Club.

Склад гурта: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (барабаны).

Кошт квіткоў ад 22 да 38 рублёў.

Квіткі на сайтах і ў касах аператараў Kvitki.by, Bezkassira.by, Smsbilet.by.

Дадатковая інфармацыя: +375 33 661-14-32.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках