29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Лук'яненка з NaviBand: Прапанову Ксюшы зрабіў тры гады таму

5
Арцём Лук'яненка з NaviBand: Прапанову Ксюшы зрабіў тры гады таму

Пра тое, што Арцём і Ксюша жанатыя, уся краіна даведалася ў жывым эфіры 13 траўня.

У інтэрв'ю kp.by саліст зорнага дуэта распавёў пра вяселле, пацалунак на сцэне і пра тое, што думае пра пераможцу «Еўравізіі».

Аб тым, што Арцём і Ксюша жанатыя, уся краіна даведалася ў жывым эфіры 13 траўня. Закаханыя так доўга хавалі свае стасункі ад публікі, бо тры гады таму, шпацыруючы марскім узбярэжжам, яны марылі прэзентаваць краіну на прэстыжным музычным конкурсе і расказаць пра сваё каханне са сцэны.

Прызнацца шчыра, мы даўно ведалі, што Арцём і Ксюша - пара, і не маглі зразумець, чаму яны так актыўна супраціўляюцца таму, каб мы пра гэта напісалі. Цяпер інтрыга раскрытая.

- 14 лютага 2013 года, дзень нашага знаёмства, павярнуў нашае жыццё! - распавядала Ксюша яшчэ ў пачатку студзеня пра свае стасункі з Арцёмам. Тады Арцём дадаў: «Думаю, што гэта феномен: у жыцці такое рэдка сустракаецца, як адбылося ў нас з Ксюшай. Мы зычым кожнаму знайсці аднадумца, які будзе ва ўсім дапамагаць, верыць у твае сілы і заўсёды падтрымліваць!»

- Мы ведаем, што спачатку вы проста запісвалі песню, а калі закахаліся?

- Так, спачатку гэта была проста праца: мы запісвалі песню, і нічога не было. А потым неяк усё здарылася, - распавядае Арцём, ужо вярнуўшыся ў Менск пасля фіналу. - Мы вельмі хутка падумалі, што мы дзве паловы аднаго цэлага і праз чатыры гады ў гэтым не сумняваемся!

- Як ты зрабіў прапанову рукі і сэрца?

- Гэта быў дзень нараджэння Ксюшы, 21 снежня, і гэта было весела. Я падгаварыў сяброў, і мы разыгралі Ксюшу. Мы павінны былі ехаць на вечарыну разам - але, паводле майго плану, штосьці пайшло не так, і Ксюша паехала ў іншым аўто. Калі яна прыехала ва ўмоўленае месца, ёй завязалі вочы і падвялі да мяне - тады я зрабіў прапанову. Ажаніліся мы 5 верасня 2014 у Менску. Вяселле было камернае: 30 - 40 самых блізкіх людзей. Мы спявалі нашы песні адзін аднаму і для ўсіх. Было ўсё прыгожа і файна.

- Хто ў вас галоўны ў сям'і?

- У нас няма галоўных. Мы ўсё вызначаем удваіх, як у дзейнасці, так і дома. За чатыры гады мы навучыліся падзяляць працу і стасункі. Калі ў нас ёсць спрэчныя моманты ў творчасці, мы пакідае ўсе рознагалоссі за дзвярыма студыі.

- Вы абое - творчыя людзі. Напэўна, часта ўзнікаюць спрэчкі?

- Рэдка, мы жывем у гармоніі. Мяркуючы з нашага досведу, звяз дзвюх творчых асоб - гэта і ёсць найлепшае.

- Пацалунак на сцэне запланавалі яшчэ ў Беларусі перад паездкай на «Еўравізію»?

- Гэта было спантанна! Яўген Перлін сказаў, што гэта сюрпрыз, хоць сам не ведаў пра гэта. Мы надумалі зрабіць гэта перад выхадам на сцэну. Тры гады таму адпачывалі на моры і думалі: калі ж раскажам пра нашы стасункі? Тады пажартавалі: давай раскажам, калі будзем у фінале «Еўравізіі». Таму за дзве хвіліны да выступу падумалі: мы ў фінале - пара расказаць пра нас.

- Ваш прыклад перанялі ўдзельнікі з Румыніі. Праўда, у іх смешна атрымалася...

- Мы з імі добра пасябравалі і сустрэлі іх у аэрапорце ў Кіеве перад вылетам у Менск. Моладзь кажа: «Гэта жахліва, гэтыя мемы ходзяць ва ўсім інтэрнэце. Не важна, якое месца мы занялі, мемы усё перакрываюць.

- Як вас сустрэлі на радзіме?

- Адчуваем і адчувалі неверагодную падтрымку ад усіх. Няма ніякага негатыву, спадзяемся, што ніхто не крыўдзіцца на нас, што мы не перамаглі «Еўравізіі». Мы радыя, што нас пачулі і што людзі зразумелі, у чым была наша асноўная задача - расказаць пра беларускую культуру і мову. Мы, праўда, стараліся выклікаць прыхільнасць да сабе, у тым ліку і журналістаў: да нас стаялі доўгія чэргі на прэс-канферэнцыю, інтэрв'ю. І гэта вельмі крута! Людзі казалі: «Дзякуй, дзякуючы вашаму гурту мы даведаліся, што ў Беларусі ёсць свая мова, свая культура. Нам вельмі хочацца прыехаць і паглядзець на вашу краіну». Дарэчы, праз тыдзень да нас прыязджае сябра з Ізраіля, з якім мы пазнаёміліся ў проматуры. Ён вельмі натхнёны намі і хоча пазнаёміцца з Менскам.

- А самі вы не засмуціліся, што занялі 17-е месца?

- Зразумела, што мы разлічвалі на лепшы вынік. Мы стараліся зрабіць усё, што ў нашых сілах. Усё было добра. Ну, значыць, так трэба.

- У гэтым годзе беларусы як ніколі заўзелі за Беларусь на «Еўравізіі»». Вы адчулі, што ўся краіна за вас?

- Так, нават няёмка было, што такая вялікая падтрымка. Людзі так аб'ядналіся! Я адчуваў, што тут, у краіне, штосьці адбываецца - ёсць энэргія, якая ўсіх аб'ядноўвае. Гэта так крута, і хочацца, каб мы таксама аб'ядноўваліся і падтрымлівалі адзін аднаго заўсёды.

- Што вы думаеце пра пераможцу «Еўравізіі» Сальвадора Собралу?

- Калі было першае праслухоўванне, мы зразумелі, што гэта першае месца! Сальвадор - чалавек музыкі, таму яго перамога цалкам зразумелая. Мы пазнаёміліся і з Сальвадорам, і з ягонай сястрой, і з усёй дэлегацыяй. Кіраўнік дэлегацыі сказаў нам, што яны адзначылі нашую песню, ім спадабалася наша аўтэнтычнасць. Падчас конкурсу было галасаванне ўдзельнікаў за найлепшага кампазітара конкурсу - і сястра Сальвадора распавяла, што галасавала за нас. Гэта было так прыемна!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках