28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што фатаграфавалі немцы ў Менску 100 гадоў таму

5
Што фатаграфавалі немцы ў Менску 100 гадоў таму

У 1918 году нямецкія фатографы здымалі наш горад і побыт мясцовых жыхароў.

У 1918 годзе Менск акупавалі нямецкія войскі. Праз чвэрць стагоддзя, калі ў сталіцу ўжо Савецкай Беларусі ўвойдуць нацысты, менчукі, якія перажылі Першую сусветную, будуць спакойныя. У тым ліку за гістарычную памяць: «Немцы нічога страшнага рабіць не будуць - выхаваны ж народ. Памятаеце 1918-ы год?»

Сапраўды, пасля падпісання Брэст-Літоўскага міру бальшавікі перадалі наш горад немцам - тыя гаспадарылі тут блізу года: ні пра якія масавыя забойствы і гаворкі не ішло. За некалькі гадоў прывучаныя дакументаваць ледзь не кожны крок нямецкія жаўнеры, фатографы здымалі наш горад і побыт мясцовых жыхароў. Як напісана пад адным з фота, «Жыццё і гарадская мітусня Менска пасля акупацыі».

Гэтыя часопісныя старонкі citydog.by знайшоў на адным з інтэрнэт-аўкцыёнаў - тут падборка вядомых і малавывучаных здымкаў Менска 1918 года. На жаль, пакуль не ўдалося даведацца, што гэта за друкаванае выданне.

НА ЗДЫМКАХ ЗВЕРХУ: «ГЕНЕРАЛ-ФЕЛЬДМАРШАЛА АЙХГОРН (ЗЛЕВА) І ГЕНЕРАЛ БРЭДОЎ (У ЦЭНТРЫ) З АФІЦЭРАМІ ПАДЧАС ЭКСКУРСІІ ПА ЗАХОПЛЕНЫМ ГОРАДЗЕ».
У АДНЫМ З САМЫХ ВЯЛІКІХ СХОВІШЧАЎ ГУМАВЫХ ШЫН - НЕМЦЫ ЗНАЙШЛІ ТУТ БЛІЗУ 1 МЛН АДЗІНАК.
«ПОЛЬСКІ КАСЦЁЛ З УРАДАВЫМ БУДЫНКАМ НА ПЛОШЧЫ СВАБОДЫ».
«РАСЕЙСКІЯ СЁСТРЫ ПА ДАРОЗЕ Ў ШПІТАЛІ».
МЕНСКАЯ КОНКА.
ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ НА ЗДЫМАК З ЖАЎНЕРАМІ І ПОДПІС ПАД ІМ: «НЯМЕЦКІЯ І РАСЕЙСКІЯ ЖАЎНЕРЫ НА ЛАЎЦЫ Ў ГАРАДСКІМ ПАРКУ».
"ВІД НА ГОРАД".
«ПЕРАД ПОЛЬСКІМ КАСЦЁЛАМ І БЫЛЫМ РАСЕЙСКІМ БАНКАМ».
ТАК ВЫГЛЯДАЛА ПАДЧАС АКУПАЦЫІ «ЗАХАР'ЕЎСКАЯ ШТРАСЭ».
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках