18 красавiка 2024, Чацвер, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты выявілі сувязь віруса WannaCry з Паўночнай Карэяй

7
Экспэрты выявілі сувязь віруса WannaCry з Паўночнай Карэяй
Фота: AFP

Да такой высновы прыйшлі «Лабараторыя Касперскага» і амерыканская кампанія Symantec.

Экспэрты ў кібербяспецы выявілі тэхнічныя доказы магчымай сувязі Паўночнай Карэі з глабальнай кібератакай з выкарыстаннем кампутарнага віруса WannaCry, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Лабараторыя Касперскага» і амерыканская кампанія Symantec паведамілі ў панядзелак, 15 траўня, што адзін з кодаў, выкарыстаных у больш ранняй версіі віруса WannaCry, фігураваў у кампутарных праграмах, напісаных Lazarus Group, якую даследчыкі многіх кампаній лічаць паўночнакарэйскай камандай хакераў.

У той жа час прадстаўнікі абедзвюх кампаній заяўляюць, што пакуль рана казаць аб тым, ці ўдзельнічала КНДР у беспрэцэдэнтнай хакерскай атацы. Яны працягнуць вывучэнне кода і запрашаюць іншых экспэртаў дапамагчы з яго аналізам.

Хакеры Lazarus, як мяркуецца, якія працуюць на загад Пхеньяна, паводле звестак шэрагу кампаній у сферы кібербяспекі, у мінулым годзе выкралі 81 мільён даляраў з Цэнтральнага банка Бангладэш. У 2014 годзе яны зрабілі ўзлом кампутарных сістэм кінакампаніі Sony Pictures.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках