20 красавiка 2024, Субота, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заблакавала доступ да «Яндэкс», «УКантакце» і «Аднакласнікаў»

131
Украіна заблакавала доступ да «Яндэкс», «УКантакце» і «Аднакласнікаў»

Прэзідэнт Украіны пашырыў санкцыі супраць РФ.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) пра пашыраны спіс расейскіх фізічных і юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе кіраўніка дзяржавы, апублікаваным на ягоным сайце.

Новыя санкцыі прадугледжваюць, між іншым, блакаванне доступу да сацыяльных сетак «УКантакце» і «Аднакласнікі».

Акрамя гэтага доступ будзе заблакаваны да ўсіх сэрвісаў Яндэкса (Яндэкс.Грошы, Авія, Вэбмайстар, Відэа, Пошта, Метро, Каса, Каляндар, Кінапошук, Надвор'е і Яндэкс Навіны), акрамя галоўнай старонкі пашукавіка. Тэкст указа апублікаваны на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

Доступ да сацыяльных сетак заблакаваны ў рамках абмежаванняў, накладзеных на Mail.Ru Group. Правайдэры таксама павінны будуць заблакаваць доступ да самога сайту Mail.ru.

Блакаваныя таксама будуць сайты антывірусных кампаній «Лабараторыя Касперскага» і DrWeb.

Таксама будзе праведзена блакаванне актываў, забарона на трансакцыі і вяшчанне найбуйнейшых расейскіх тэлекампаній: «ТВ Центр», РБК, ВГТРК, «НТВ-Плюс», «Звезда», ТНТ, РЕН, ОТР.

Усяго ў санкцыйных спісе 468 юрыдычных асоб, а таксама 1228 фізічных асоб. Супраць юрыдычных асоб тэрмін санкцый падаўжаецца на 1-3 гады, супраць фізічных – на тэрмін 1-5 гадоў, а таксама бестэрмінова.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках