29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ваенкаматы пачалі адпраўку прызыўнікоў у войскі

16
Беларускія ваенкаматы пачалі адпраўку прызыўнікоў у войскі

У першы дзень у войскі накіраваны блізу 1 тысячы прызыўнікоў.

Яны папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, сухапутных войскаў і Менскай вайсковай камендатуры, паведамляе БелТА.

Усяго гэтай вясной на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў Беларусі плануецца накіраваць блізу 10 тыс. чалавек. Службу ў рэзерве будуць праходзіць блізу 1 тыс. прызыўнікоў.

У вайсковых камісарыятах краіны завяршаецца медыцынскі агляд прызыўнікоў. Раённымі прызыўнымі камісіямі ўжо прынята больш за 30 тысяч пастаноў, пададзена больш за 20 тыс. адтэрміновак, большую частку з якіх складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі.

Адпраўка новага папаўнення ў войскі, якая пачалася 15 траўня, з абласных зборных пунктаў краіны будзе доўжыцца да 31 траўня. Цырымонія прыняцця вайсковай прысягі ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл адбудзецца 10 чэрвеня. У траўні будуць звольненыя ў запас вайскоўцы, тэрмін службы якіх скончыўся.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках