28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх школах уводзяць рэжым «пад Колю»

172
У менскіх школах уводзяць рэжым «пад Колю»
ФОТА: NEBOLET.COM

Школы з адной зменай навучання павінны пачынаць заняткі з 9 раніцы.

Неўзабаве пасля заяваў Лукашэнкі аб неабходнасці пачынаць заняткі ў школах а 9 гадзіне раніцы, бо ягоны сын Мікалай не высыпаецца, менскія школы атрымалі лісты ад управы адукацыі. У іх гаворыцца, што школы, дзе вучацца ў адну змену, павінны пачынаць заняткі а 9 раніцы. Школы з дзвюма зменамі навучання павінны растлумачыць неабходнасць пачатку заняткаў а 8:30, паведамляе «Еўрарадыё».

«Звяртаем вашу ўвагу на тое, што ў школах, якія працуюць у 1 змену, заняткі будуць пачынацца а 9.00 (гэтым школам адказ можна не высылаць). У школах, якія працуюць у дзве змены, - з 8.30 або з 9.00. Калі з 8.30, неабходна дакладнае абгрунтаванне», - гаворыцца ў лісце, які прыходзіць на электронную пошту ў менскія школы. Новаўвядзенне павінна пачаць дзейнічаць з наступнага навучальнага года.

Раней настаўнікі ў гутарцы з журналістамі адзначалі, што такія змены ў раскладзе заняткаў дрэнна паўплываюць менавіта на тых, хто вучыцца ў другую змену.

«Чым пазней пачынаць, тым пазней урокі скончацца. У нас 1720 вучняў у школе, і калі перанесці пачатак заняткаў, то ўрокі будуць у другой змены позна ўвечары заканчвацца. У нас немагчыма гэта арганізаваць. Дзеці сонныя а восьмай раніцы, праўда, але ўсе сонныя ў гэты час. Столькі ж гадоў так пачыналі. У маленькай школе, вядома, можна хоць а 12 пачынаць», - так адрэагавала настаўніца Вікторыя з менскай школы.

Нагадаем, што Лукашэнка некалькі разоў звяртаў увагу на тое, што заняткі трэба пачынаць а 9 раніцы. Падчас свайго выступу на штогадовым пасланні ён казаў, што ягоны малодшы сын Мікалай засынае на ўроку.

Напісаць каментар 172

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках