29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з самых вядомых партрэтаў Пікасо прададзены за $45 мільёнаў

15
Адзін з самых вядомых партрэтаў Пікасо прададзены за $45 мільёнаў

Партрэт «Жанчына, якая сядзіць у блакітнай сукенцы» прададзеная на аўкцыёне ў Нью-Ёрку.

Праца Пабла Пікасо «Жанчына, якая сядзіць у блакітнай сукенцы»прададзеная на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за 45 мільёнаў даляраў, паведамляе ВВС.

У гады Другой сусветнай вайны карціна была захопленая нацыстамі, але ненадоўга. Калі немцы з карцінай накіроўваліся з Парыжа ў Маравію, яны былі спыненыя байцамі французскага Супраціву. Шэдэўр удалося адбіць у немцаў.

На карціне намаляваная Дора Маар - адная са шматлікіх каханак Пікасо. Стасункі Маар і Пікасо трывалі дзевяць гадоў. Карціну ён намаляваў у 1939 годзе, калі яму было 58 гадоў, а ягонай каханай - 31.

Гэта адная з найбольш значных прац у спадчыне мастака. Карціну «Жанчына, якая сядзіць у блакітнай сукенцы» ўжо прадавалі, шэсць гадоў таму за яе заплацілі 26 мільёнаў даляраў.

У 2015 годзе карціна Пікасо «Жанчыны Алжыра» была прададзеная на аўкцыёне Крысці за 179 мільёнаў даляраў - гэта найвышэйшы кошт, заплачаны калі-небудзь на таргах за карціну.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках