18 красавiка 2024, Чацвер, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта Brent патаннела да $51,2 на звестках аб запасах у ЗША

Нафта Brent патаннела да $51,2 на звестках аб запасах у ЗША

Падзенне цаны за барэль склала амаль паўдаляра.

Нафта таннее падчас азіяцкіх таргоў у сераду праз звесткі Амерыканскага інстытута нафты (API) пра рост таварных запасаў паліва ў ЗША, паведамляе interfax.ru.

Кошт ліпеньскіх ф'ючэрсаў нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 8:15 па Менску паменшыўся на 41 цэнт (0,79%) - да $51,24 за барэль.

Чэрвеньскі кантракт на нафту WTI на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) патаннеў на 45 цэнтаў (0,92%) - да $48,21 за барэль.

У аўторак абедзве маркі страцілі прыкладна па 0,2%, Brent апусціўся да $51,65 за барэль, WTI - да $48,66 за барэль.

API ў ноч на сераду паведаміў пра павелічэнне запасаў нафты ў ЗША на 882 тыс. барэляў на мінулым тыдні. Між тым аналітыкі ў сярэднім чакаюць, што міністэрства энэргетыкі ЗША абвесціць пра скарачэнне рэзерваў на 2,3 млн барэляў, піша OilPrice.

Запасы бензіну, паводле ацэнак API, зменшыліся на 1,88 млн барэляў.

Міжнароднае энэргетычнае агенцтва (МЭА) у аўторак адзначыла паскарэнне працэсу балансавання рынку. Аднак спецыялісты агенцтва таксама мяркуюць, што падаўжэнне дамовы АПЕК і ня-АПЕК аб абмежаванні здабычы можа быць недастаткова і запасы нафты ў 2017 годзе не знізяцца да сярэдняга ўзроўню за пяць гадоў. Менавіта гэты ўзровень многія аналітыкі ўважаюць адным з асноўных прыкмет аднаўлення раўнавагі на нафтавым рынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках