26 красавiка 2024, Пятніца, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» знізіць вытворчасць і экспарт

7
«Беларуськалій» знізіць вытворчасць і экспарт

У другім паўгоддзі 2017 года будуць праводзіцца прыпыначныя рамонтныя працы на руднях «Беларуськалія».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Беларускай калійнай кампаніі, якая з'яўляецца трэйдарам салігорскага камбіната.

З прычыны гэтага «адбудзецца зніжэнне аб'ёмаў выпускаемай прадукцыі і адпаведнае скарачэнне аб'ёмаў экспарту беларускіх калійных угнаенняў», піша tut.by.

Прыпыначныя рамонты будуць праходзіць паслядоўна. Між іншым, у ліпені запланавана правядзенне капітальнага рамонту на першым рудаўпраўленні «Беларуськалія». Яго магутнасць складае блізу 265 тыс. тон угнаенняў у месяц. На 1РУ вырабляюцца як грануляваны, так і дробны ружовы прадукт.

«Беларуськалій» кантралюе блізу 19% сусветнага рынку ўгнаенняў і пастаўляе іх у асноўным на рынкі Кітая, Індыі, Бразіліі і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Агульны аб'ём экспартаваных беларускіх калійных угнаенняў у 2016 годзе дасягнуў 9,5 млн тон супраць 9,2 млн у 2015 годзе. Аднак у грашовым выражэнні краіна недалічыла 651 млн даляраў.

Улады Беларусі спадзяваліся на рост экспарту калійных угнаенняў да 10 млн. тон паводле вынікаў 2017 года. У Беларускай калійнай кампаніі ў лютым лічылі, што 10 млн. тон можа быць вельмі добрым з пункту гледжання аб'ёмаў арыенцірам. «Але БКК у сваёй працы зыходзіць з рэальнай патрэбнасці рынку і даходнасці продажаў. Калі рынку патрабуецца пэўнае зніжэнне прапановы, мы дзейнічаем адэкватна», — падкрэсліў прадстаўнік кампаніі.

За апошні год перыядычна паступалі паведамленні аб гібелі і траўмах людзей на тэрыторыі «Беларуськалія».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках