24 красавiка 2024, Серада, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі касуюць названы ў гонар Леніна пасёлак

13
У Беларусі касуюць названы ў гонар Леніна пасёлак
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

«Дэкамунізаваць» наважылі пасёлак Ленінскі Бялыніцкага раёна.

На інтэрнэт-сайце Бялыніцкага райвыканкама і ў раённай газеце «Зара над Друццю» з'явілася паведамленне аб неабходнасці скасавання пасёлка Ленінскі Галаўчынскага сельсавета Бялыніцкага раёна, піша 6tv.by.

Неабходнасць скасавання пасёлка Ленінскі Галаўчынскага сельсавета выкліканая тым, што ў гэтым населеным пункце адсутнічаюць жылыя дамы і іншыя будынкі, ніхто не зарэгістраваны і не пражывае, няма пад'язных шляхоў.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 1998 года «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь» грамадзяне маюць права выказваць думкі аб пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання цягам аднаго месяца з даты апублікавання гэтага паведамлення ў сродках масавай інфармацыі і яго размяшчэння ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт.

У канцы мінулага года ў Бялыніцкім раёне ўжо былі ліквідаваныя два населеныя пункты - пасёлак Заліп’е Ланькоўскага і вёска Кастрычнік (да 1960 года гэтая вёска мела назву Засценкі) Галаўчынскага сельсаветаў.

У 2015 годзе ў Бялыніцкім раёне таксама былі скасаваныя пасёлак Старое Ляда Вішаўскага сельсавета Бялыніцкага раёна;

пасёлак Пушча Галаўчынскага сельсавета Бялыніцкага раёна;

хутар Гурынёўка Запольскага сельсавета Бялыніцкага раёна;

пасёлак Скавародка Запольскага сельсавета Бялыніцкага раёна;

вёска Мезінец Лебядзянкаўскага сельсавета Бялыніцкага раёна;

пасёлак Купленка Машчаніцкага сельсавета Бялыніцкага раёна;

вёска Савецкая Машчаніцкага сельсавета Бялыніцкага раёна;

пасёлак Жорнаўка Цехцінскага сельсавета Бялыніцкага раёна;

вёска Чырвоны Бор Цехцінскага сельсавета Бялыніцкага раёна.

Мясцовыя жыхары не сумняваюцца, што працэс ліквідацыі населеных пунктаў у раёне будзе прадаўжацца, закінутых вёсак тут з кожным годам становіцца ўсё больш і больш. Калі ў 1996 годзе ў Бялыніцкім раёне пражывала 28 300 чалавек, то на пачатак 2017 года тут засталося толькi 18 798 жыхароў.

У Бялыніцкім раёне сярод населеных пунктаў пакуль яшчэ застаецца адзін пасёлак Ленінскі ў складзе Цехцінскага сельсавета. У 2010 годзе ў ім пражывала 10 чалавек, цяпер жыхароў там стала яшчэ менш.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках