20 красавiка 2024, Субота, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Гродна Азот» з 9-метровай вышыні ўпаў мантажнік

На «Гродна Азот» з 9-метровай вышыні ўпаў мантажнік

33-гадовага рабочага шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі галавы.

33-гадовы мантажнік ААТ «Саюзпраммантаж» 11 траўня зваліўся з вышыні блізу 9 метраў падчас будаўнічых работ у адным з цэхаў ААТ «Гродна Азот». Мужчына атрымаў цяжкія траўмы галавы, паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік УСК Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

У СК распавялі, што здарэнне адбылося блізу 11 гадзін 11 траўня. Мужчына выконваў будаўнічыя працы ў адным з цэхаў ААТ «Гродна Азот». Ён упаў з металічнага каркаса вышынёй блізу 9 метраў. З цяжкімі траўмамі галавы мужчына быў шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя, дзе знаходзіцца дагэтуль.

Следчыя апытваюць кіраўнікоў і рабочых, вывучаюць дакументацыю, прызначаная судова-медыцынская экспэртыза. Таксама праваахоўнікі высвятляюць, ці быў забяспечаны мантажнік сродкамі індывідуальнай абароны, неабходнымі для выканання работ на вышыні.

Спецыялісты Гарадзенскай абласной управы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы зробяць свае высновы. Пасля чаго будзе дадзеная прававая ацэнка здарэнню. Акрамя таго, следчыя ўжывуць захады для ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі трагедыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках