25 красавiка 2024, Чацвер, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стартап з беларускімі каранямі трапіў на амерыканскую выставу

Стартап з беларускімі каранямі трапіў на амерыканскую выставу

Праект Market Music, які зарадзіўся ў Беларусі ў гэтыя дні, удзельнічае ў амерыканскай канферэнцыі TechCrunch Disrupt.

Стартап заяўлены як адна з дзесяці распрацовак ад Сколкава - офіс кампаніі таксама знаходзіцца ў Расеі. Market Music з'явілася ў 2013 годзе, яна працуе ў карпаратыўным сегменце. На TechCrunch Disrupt кампанія паехала з распрацоўкай, якая дапаможа гандлёвым сеткам і рэкламнікам лепш вывучыць мэтавую аўдыторыю. Разумная сістэма лічыць агульную колькасць карыстальнікаў, вызначае іх пол і ўзрост. Маркетолагі змогуць дакладней «трапляць» у публіку пры арганізацыі рэкламных кампаній, піша onliner.by.

Іншае падраздзяленне кампаніі займаецца кіраваннем музыкай на вялікіх пляцоўках - напрыклад, у гандлёвых залах і на канферэнцыях. Можна ўручную наладжваць гучнасць асобных крыніц прайгравання і праводзіць больш дэталёвую наладу гуку для павышэння якасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках