18 красавiка 2024, Чацвер, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапанавала звальняць курцоў з працы

126
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапанавала звальняць курцоў з працы

Міністэрства аховы здароўя надумала радыкальна змагацца з паленнем.

Цяпер шэраг жорсткіх захадаў, распрацаваных медыкамі, ужо знаходзіцца ва ўрадзе.

Калі ён будзе зацверджаны, то аматарам падыміць давядзецца нялёгка.

Як інфармуе сайт Doctora.by, Міністэрства аховы здароўя прапануе:

1. Цалкам забараніць паленне ва ўсіх месцах грамадскага харчавання, гатэлях, пад'ездах і дварах, на прыпынках грамадскага транспарту, у парках, скверах, установах, на дыскатэках і нават у казіно. Пры гэтым ліквідаваць курыльні і залы для курцоў.

2. Забараніць прадаваць цыгарэты тым, каму не споўніўся 21 год. Парушальнікаў-прадаўцоў пазбаўляць ліцэнзіі на гандаль тытунём.

3. Павялічыць штраф за паленне ў неналежным месцы ў 10 разоў: з 0,1 - 0,5 да 1 - 5 базавых адзінак

4. Прадаваць цыгарэты толькі ў спецыялізаваных (выключна дзяржаўных) крамах.

5. Забараніць усялякую рэкламу цыгарэт

6. Падняць кошты тытунёвых вырабаў.

7. Забараніць паліць на працоўным месцы, а «пры неаднаразовым парушэнні (2 і больш разоў) прымаць захады аж да скасавання кантрактаў з парушальнікамі».

Былая галоўная санітарная лекарка Беларусі Валянціна Качан: «Забаронныя захады - найбольш эфектыўныя!»

- Істотна паўплываць на курцоў і пакаленне-падлеткаў, што ўжо цягнецца да цыгарэты, толькі асветніцкімі захадамі ўжо немагчыма. Давядзецца фармаваць у людзей устойлівае непрыманне тытуню захадамі забароннымі, - тлумачыць пазіцыю медыкаў намеснік міністра аховы здароўя былая галоўная санітарная лекарка краіны Валянціна Качан. - Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ) уважае забаронныя захады (істотнае павелічэнне кошту цыгарэт, павелічэнне ўзросту, з якога іх можна прадаваць, памяншэнне даступнасці месцаў для курэння, павелічэнне штрафных санкцый) за найбольш эфектыўныя ў барацьбе з паленнем.

- Урад прыме ўсе пункты прапановы Міністэрства аховы здароўя?

- Не ведаю, бо гэта залежыць не ад нас. Усё адно рана ці позна мы прыйдзем да прыняцця ўсяго спісу гэтых захадаў. Але я перакананая: калі найбліжэйшым часам зрабіць больш жорсткімі правілы, нам удасца захаваць здароўе і будучых пакаленняў.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках