23 красавiка 2024, aўторак, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд зноў выявіў лекавыя прэпараты ў беларускіх малочных вырабах

6
Рассельгаснагляд зноў выявіў лекавыя прэпараты ў беларускіх малочных вырабах

Праверкі Рассельгаснагляду не дапамаглі беларускім прадпрыемствам ліквідаваць хібы.

Рассельгаснагляд выявіў рэшткі лекавых прэпаратаў у паўторных пробах малочнай прадукцыі, якая паступіла з Беларусі, паведамляе interfax.by.

Як паведамляе служба, паўторныя пробы былі ўзятыя з 8 да 12 траўня. У 9 з іх (ва ўзорах сухіх малочных прадуктаў) выяўленае рэшткавае змяшчэнне ветэрынарных прэпаратаў груп хіналонаў, макролідаў і лінказамідаў.

Сярод іншага, гэта мае дачыненне да трох узораў сухога абястлушчанага малака і аднаго ўзору малочнай падсырнай сухой сыроваткі, вырабленых ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", тром узорам малочнай сухой сыроваткі Кобрынскага масласырзавода, сыроваткі Пружанскага малочнага камбіната, сухога абястлушчанага малака, вырабленага прадпрыемствам "Малочны полюс".

"Атрыманыя вынікі чарговы раз пацвярджаюць недастатковасць кантролю за сыравінай, што паступае на перапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі, у варунках актыўнага выкарыстання ветэрынарных прэпаратаў для лячэння жывёлы ў сыравінных зонах", - канстатуе Рассельгаснагляд.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд з 15 траўня ўзмацніў лабараторны кантроль за пастаўкамі прадукцыі з 11 малочных прадпрыемстваў Беларусі ў сувязі з выяўленнем у ёй антыбіётыкаў і кансэрвантаў. Пад гэтую меру патрапіла прадукцыя Слуцкага сыраробнага камбіната і яго Капыльскага і Любанскага філіялаў, Баранавіцкага малочнага камбіната, Кобрынскага масласырзавода, Пружанскага малочнага камбіната, кампаній "Бабушкина крынка", "Новогрудские дары".

Парушэнні таксама выяўленыя ў прадукцыі Маладзечанскага малочнага камбіната (натаміцын у сыры), кампаніі "Мазырскія малочныя прадукты" і Лепельскага малочна-кансэрвавага камбіната (рэшткі норфлаксаціна ў сухім абястлушчаным малацэ).

Рассельгаснагляд таксама звярнуўся да намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара Беларусі Аляксандра Субоціна з просьбай спыніць сэртыфікацыю прадукцыі гэтых прадпрыемстваў на экспарт у РФ.

Пастаўкі прадукцыі кампаніі "Малочны полюс" у РФ забароненыя з 12 траўня.

Рассельгаснагляд таксама папярэдзіў аб недапушчальнасці рэшткаў лекавых сродкаў, сярод іншага антыбіётыкаў, у харчаванні і звярнуў увагу на пабочныя эфекты гэтых прэпаратаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках