25 красавiка 2024, Чацвер, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маларыце эвакуявалі шматкватэрны дом праз гранату

1
У Маларыце эвакуявалі шматкватэрны дом праз гранату

38-гадовы берасцеец выявіў у кватэры падобны на гранату прадмет.

У Маларыце эвакуявалі 30 жыхароў шматкватэрнага дома праз паведамленні пра гранату, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка.

Выпадак адбыўся 17 траўня. А 20.43 у Маларыцкі РАУС звярнуўся берасцеец 1979 года нараджэння. Мужчына паведаміў, што наводзіў парадак у кватэры свайго памерлага цесця і знайшоў там прадмет падобны на ручную гранату. Праводзілася эвакуацыя 30 жыхароў гэтага дома.

Сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5526, якая прыбыла на месца выкліку, канфіскавала корпус гранаты Ф-1. Выбухованебяспечных рэчываў спецыялісты не выявілі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках