29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы скарацілі выдаткі ў крамах

17
Беларусы скарацілі выдаткі ў крамах

Луканоміка прымушае беларусаў эканоміць на прадуктах.

Раздробнае тавараабарачэнне ў студзені-красавіку гэтага года знізілася на 0,9% у параўнанні да аналагічнага перыяду мінулага года. Усяго за чатыры месяцы гэтага года беларусы пакінулі ў крамах 11,6 мільярда рублёў. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Белстат.

Пры гэтым тавараабарачэнне ў грамадскім харчаванні нават нязначна вырасла - на 0,5% у параўнанні з 2016 годам і склала 636 мільёнаў рублёў.

Мяркуючы са статыстыкі, тавараабарачэнне сёлета паступова расце. Калі ў студзені гэтага года раздробнае тавараабарачэнне знізілася ў супастаўных коштах на 4,6% (у студзеня 2016 падзенне складала 2%), то за чатыры месяцы сукупнае падзенне ў параўнанні з мінулым годам не склала і аднаго адсотку.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках