25 красавiка 2024, Чацвер, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд прадаўжае малочныя войны з Беларуссю

3
Рассельгаснагляд прадаўжае малочныя войны з Беларуссю
ФОТА З САЙТА KAK-ZDOROVO.COM

Рассельгаснагляд забараніў увоз малочнай прадукцыі яшчэ з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Рассельгаснагляд з 19 траўня забараняе пастаўкі малочнай прадукцыі яшчэ з некалькіх прадпрыемстваў Беларусі, гэта звязана з сістэматычным парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў ЕАЭС і РФ.

«Рассельгаснагляд прадаўжае выяўляць у беларускай прадукцыі рэшткі антыбіётыкаў і іншыя парушэнні. Прычым мы звярнуліся да беларускіх калег з просьбай прыпыніць ветэрынарную сертыфікацыю прадукцыі прадпрыемстваў-парушальнікаў для экспарту ў РФ, аднак гэтага не было зроблена», - сказала «Інтэрфаксу» прэс-сакратар Рассельгаснагляду Юлія Мелана.

У сувязі з гэтым з 19 траўня Рассельгаснагляд уводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ў РФ сухога малака, сыру і масла, вырабленых ААТ «Бабуліна крынка», Кобрынскім масларобна-сыраробным заводам, Маладзечанскім малочным камбінатам, малочнай кампаніяй «Наваградскія дары», Пружанскім малочным камбінатам, слуцкім сыраробным камбінатам, Любанскім філіялам Слуцкага сыраробнага камбіната.

Акрамя таго, з 19 траўня забараняюцца пастаўкі сухой малочнай сыроваткі кампаніі «Бабуліна крынка».

Са слоў Мелана, Рассельгаснагляд таксама паведаміў беларускай старане пра выпадкі паступлення на тэрыторыю РФ прадукцыі з парушэннем якаснага складу. Так у сырах Баранавіцкага малочнага камбіната выяўлена неадпаведнасць масавай долі тлушчу ў сухім рэчыве. Такое ж парушэнне выяўлена ў прадукцыі кампаніі «Верхні луг» і Ашмянскага сыраробнага завода. У сыры ААТ «Здравушка-мілк» (Бярэзінскі філіял) выяўлена неадпаведнасць масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве.

Акрамя таго, рэшткі антыбіётыкаў паўторна зафіксаваныя ў прадукцыі кампаніі «Малочны полюс».

«Рассельгаснагляд таксама звярнуўся да дэпартаменту ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі з просьбай увесці рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадукцыі «Скідзельскай птушкафабрыкі» (агракамбінат «Скідзельскі»), у якой выяўленыя сальманэлы», - паведаміла Мелана.

Рассельгаснагляд таксама просіць беларускіх калег правесці расследаванне, выявіць прычыны кожнага парушэння і падаць вынікі гэтых праверак з адпаведнымі матэрыяламі. У адваротным выпадку служба пакідае за сабой права ўвесці абмежаванні на пастаўкі прадукцыі і з гэтых прадпрыемстваў, адзначыла яна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках