25 красавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС-2017: Фінляндыя і Расея выйшлі ў паўфінал

9
ЧС-2017: Фінляндыя і Расея выйшлі ў паўфінал

У чвэрцьфінале Расея перамагла Чэхію, а Фінляндыя была мацнейшай за ЗША.

Сёння праходзяць чвэрцьфінальныя матчы чэмпіянату свету ў хакеі. Ужо сталі вядомыя першыя паўфіналісты - гэта каманды Фінляндыі ды Расеі.

Каманда Расеі сустракалася ў Парыжы з камандай Чэхіі і перамагла з лікам 3 0 (2:0, 0:0, 1:0).

Адначасова ў Кёльне праходзіла сустрэча каманд Фінляндыі і ЗША. Фіны былі мацнейшымі і таксама перамаглі «ўсухую» - 2:0 (0:0, 1:0, 1:0).

Сёння а 21.15 пройдуць яшчэ дзве сустрэчы. У Парыжы адбудзецца матч Швайцарыя - Швэцыя, а ў Кёльне пазмагаюцца Канада і Нямеччына.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках