19 красавiка 2024, Пятніца, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: ВПС ЗША нанеслі ўдар па войсках Асада

11
СМІ: ВПС ЗША нанеслі ўдар па войсках Асада

У Сірыі амерыканскія вайскоўцы нанеслі авіяўдар па прыхільніках рэжыму дыктатара Башара Асада.

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на амерыканскага чыноўніка, піша РБК.

Як распавёў суразмоўца агенцтва, удар быў нанесены па апалчэнцах, якія рухаліся да ваенізаваных фармаванняў, што падтрымлівае ЗША. Крыніца адзначыла, што ЗША нанеслі ўдар па прыхільніках Асада пасля папераджальнага стрэлу.

Паводле звестак Associated Press, амерыканскія вайскоўцы нанеслі ўдар па праўрадавых фармаваннях на поўдні Сірыі. Як распавяла крыніца агенцтву, пакуль не зразумела ці былі сярод апалчэнцаў сірыйскія вайскоўцы. Паводле яе слоў, удар быў нанесены па танку, бульдозеру і па апалчэнцах, якія знаходзіліся там.

Са слоў адной з крыніц, праўрадавыя сілы ўвайшлі ў так званую бесканфліктную зону, не пытаючыся дазволу, і былі расцэненыя хаўруснікамі ЗША як пагроза. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што ўдар быў зроблены, каб абараніць амерыканскіх хаўруснікаў. AP дадало, што незразумела, ці былі там прадстаўнікі ЗША.

У сваю чаргу прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі заявілі, што кааліцыйныя сілы нанеслі ўдар па канвою праўрадавых сіл, які знаходзіўся каля мяжы з Ярданіяй.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках