28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе Данбас, а дзе «Мілавіца»: кіраўніцтва холдынгу знайшло дзіўную прычыну падзення прыбытку

7
Дзе Данбас, а дзе «Мілавіца»: кіраўніцтва холдынгу знайшло дзіўную прычыну падзення прыбытку

Чысты прыбытак найбуйнейшага ў СНД вытворцы жаночай бялізны ў першым квартале 2017 года паменшыўся амаль у 20 разоў.

Рост продажаў (у еўрах) на ўсіх рынках, у тым ліку беларускім, не прынёс эстонскаму холдынгу SilvanoFashionGroup(SFG) і ягонай найважнейшай вытворчай структуры фабрыцы «Мілавіца» галоўнага – станоўчых фінансавых вынікаў, піша «Заўтра тваёй краіны».

Чысты прыбытак найбуйнейшага ў СНД вытворцы жаночай бялізны ў першым квартале 2017 года зменшыўся амаль у 20 разоў.

Згодна з квартальнай справаздачай SFG, продажы групы ў першым квартале ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года выраслі на 8,9% (з 13,3 млн. да 14,5 млн. еўраў).

Рост назіраўся на ўсіх ключавых рынках.

У Расеі, пры змяншэнні продажаў у нацыянальнай валюце больш, чым на 20%, у пераліку на еўра атрымаўся «плюс» на 5,2%. Продажы на расейскім рынку павялічыліся з 7,7 млн да 8,1 млн.еўраў.

Аналагічная сітуацыя была і ў Беларусі. Калі ў нацыянальнай валюце рэалізацыя зменшылася на 8,1%, то ў эквіваленце саслабелага еўра за год продажы выраслі на 3,2% — з 4,1 млн. да 4,2 млн еўраў.

На трэцім па значэнні рынку для SFG і «Мілавіцы» — ва Украіне — продажы выраслі на 136% (да 701 тыс. еўраў), у краінах Балтыі – на 21,7% (да 370 тыс. еўраў).

Некаторае павелічэнне продажаў, аднак, аказалася недастатковым фактарам, каб паўплываць на ключавыя паказчыкі ў прыбытковасці бізнэсу. У першым квартале SFG страціў і ў валавым прыбытку, і ў кансалідаваным аперацыйным даходзе, і ў чыстым прыбытку. Апошні склаў усяго 109 тыс. еўраў, што на 94,8% менш, чым было ў першым квартале 2016 года (2,1 млн еўраў).

Як адзначана ў справаздачы, вынікі дзейнасці групы ў гэты перыяд былі абумоўлены праблемамі ў эканоміцы на ключавых рынках – у Расеі, Беларусі і Украіне. SFG ацэньвае пакупніцкую здольнасць у краінах рэгіёну як нізкую, аднаўленне эканамічнай актыўнасці ў Расеі, здаецца, няўстойлівым, беларуская эканоміка «яшчэ не дэманструе прыкмет стабілізацыі», а апошнія падзеі на Украіне (блакада Данбаса і інш.) пачынаюць зрываць крохкае аднаўленне эканомікі, - гаворыцца ў справаздачы найбуйнейшага вытворцы бялізны на постсавецкай прасторы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках