25 красавiка 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ затрымаў 10 кіраўнікоў Міністэрства аховы здароўя і некалькі бізнэсоўцаў

110
КДБ затрымаў 10 кіраўнікоў Міністэрства аховы здароўя і некалькі бізнэсоўцаў

Кіраўнікі з сістэмы Міністэрства аховы здароўя затрыманыя за атрыманне хабараў.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі за атрыманне хабараў дзесяць кіраўнікоў у сістэме Міністэрства аховы здароўя з Гомельскай, Магілёўскай і Гарадзенскай абласцей, а таксама Менска. Пра гэта tut.by паведамілі ў ведамстве.

18 красавіка пры атрыманні хабару сумаю 2,8 тыс. еўраў з довадамі злачынства быў затрыманы галоўны лекар УАЗ «Пінская цэнтральная бальніца» Віктар Асачук. Пазней за атрыманне хабару затрыманыя дзесяць кіруючых работнікаў сістэмы аховы здароўя Гомельскай, Магілёўскай і Гарадзенскай абласцей, а таксама Менска. Сумы незаконных грашовых узнагароджанняў складалі ад 400 да 5 тыс. даляраў ЗША.

«Устаноўлена, што службовыя асобы на сістэмнай аснове атрымлівалі хабары за стварэнне ўмоў для перамогі падчас тэндэрных таргоў «патрэбнага пастаўшчыка» абсталявання і рэагентаў у інтарэсах клініка-дыягнастычных лабараторый. Пасля ўдалага афармлення ўгоды мэнэджары камерцыйных структур перадавалі службовым асобам незаконнае ўзнагароджанне — да 5% ад кошту рэалізаваных тавараў. Функцыянаванне названых схем вяло падаражэнне абсталявання і рэагентаў на 30-70% для бальніц і паліклінік, а фактычна — для бюджэту краіны, з якога аплачваліся ўсе закупкі», — распавялі ў ведамстве.

У дачыненні да вышэйзгаданых асобаў распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 430 («атрыманне хабару») КК Беларусі, выстаўленыя абвінавачванні і прыменена мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Акрамя супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя паводле арт. 431 («дача хабару») КК Беларусі затрыманыя і змешчаныя пад варту хабарадаўцы з ліку функцыянераў камерцыйных структур, у тым ліку дырэктар НВПУП «Белрэамед» Мікалай Аганесян.

У КДБ таксама пацвердзілі, што 19 красавіка была распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 210 («крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйнай суме») КК Беларусі ў дачыненні да галоўнага лекара ДУ «Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі» Віктара Масло.

«Апошні арганізаваў крадзеж грашовых сродкаў, якія налічваліся падначаленым яму работнікам адміністрацыі ў выглядзе прэміяльных выплат, на суму не менш за 21 тыс. беларускіх рублёў», — растлумачылі ў ведамстве.

Масло затрыманы, яму выстаўленае абвінавачванне. Крымінальная справа для далейшага расследавання перададзена ў Следчы камітэт.

Нагадаем, 17 траўня паведамлялася аб тым, што праваахоўныя органы заняліся праверкай фактаў закупкі медтэхнікі для паліклінік і бальніц Беларусі паводле завышаных цэнах. Як атрымалася высветліць журналістам, між іншым, гаворка ідзе пра затрыманне кандыдата медыцынскіх навук, дырэктара кампаніі «Белрэамед» Мікалая Аганесян і 5 загадчыкаў буйных лабараторыяў краіны. Медыкаў падазраюць у атрыманні хабараў ад прадпрымальнікаў за перамогу ў тэндарах на закупку ўстановамі аховы здароўя абсталявання.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках