25 красавiка 2024, Чацвер, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт 5'Nizza сабраў аншлаг у менскім клубе Prime Hall

2
Гурт 5'Nizza сабраў аншлаг у менскім клубе Prime Hall
ФОТА: МАКСІМ ТАРНАЛІЦКІ/ONLINER.BY

Музыкі прыехалі ў Менск, каб прэзентаваць у беларускай сталіцы новы альбом.

Андрэй Запарожац і Сяргей Бабкін пасля доўгай паўзы зноў робяць музыку разам і ловяць эмацыйную падзяку слухачоў, што паспелі засумаваць. Як прайшоў менскі канцэрт аднаго з самых пазітыўных калектываў на постсавецкай прасторы, глядзіце ў фотарэпартажы onliner.by.

Наогул, пазітыўная музыка — гэта крыху не пра нас. Ладную весялосць на прасторах СНД ствараюць гурты, якія можна пералічыць на пальцах рук. У гэтым плане 5'Nizza — глыток свежага паветра і сапраўдная аддушына. Песні гурту ўжо даўно паспелі вывучыць на памяць, забыцца, а потым зноў вывучыць: цытуюць калектыў вельмі часта.

У 2007 годзе Андрэй Запарожац і Сяргей Бабкін заняліся сольнымі кар'ерамі, пакінуўшы пасля працы ў дуэце два альбомы, што былі заслуханыя да дзірак. Напэўна вы памятаеце песні «Солдат», «Я не той...», «Нева» і яшчэ з дзясятак хітоў, выкананых пад досыць аскетычны акампанемент. 5'Nizza была ледзь не народным гуртам.

Два гады таму харкаўчане ўрачыста абвясцілі, што зноў будуць працаваць разам. А месяц таму выйшаў трэці студыйны альбом гурту, які атрымаў назву «КУ». Гэта 14 кампазіцый, выкананых у фірмовай манеры 5'Nizza, — менавіта тое, чаго чакалі слухачы. Яны зноў разам і ўсё гэткія ж цудоўныя!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках