28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская нафтаперапрацоўка села на мель

2
Беларуская нафтаперапрацоўка села на мель

Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі ўпаў амаль удвая.

У першым квартале экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі знізіўся амаль удвая

Белстат апублікаваў афіцыйныя звесткі па экспарце нафтапрадуктаў у першым квартале. Ён скараціўся на 46,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 2,56 млн. т. У вартасным выражэнні аб'ёмы знізіліся ўсяго на 6,2% да 1,1 млрд даляраў за кошт росту сярэдняй цаны пастаўкі на 72,8%, піша www.belmarket.by.

Асноўнымі напрамкамі экспарту выступаюць Украіна, куды было адпраўлена ў студзені-сакавіку 889 тыс. т, або на 17,8% менш, чым год таму. Агульная сума паставак у гэтую краіну на 21,1% вышэй, чым у пачатку 2016-га і складае 441,5 млн. даляраў.

У краіны ЕЗ пастаўлена 1,5 млн нафтапрадуктаў на 624 млн. даляраў, што на 55,1% менш у натуральным і на 18% — у вартасным выражэнні.

Зніжэнне аб'ёмаў абумоўлена ў першую чаргу змяншэннем імпарту нафты. За першы кварта краіна атрымала 4,055 млн. т, што на 29,8% менш, чым год таму. У вартасным выражэнні імпарт вырас на 17,7% да 1,17 млрд. даляраў. Нафтагазавая спрэчка паміж Беларуссю і Расеяй была ўрэгуляваная ў пачатку красавіка, а нарошчваць пастаўкі нафты расейскія кампаніі сталі фактычна толькі ў другой палове месяца.

Экспарт беларускай нафты знаходзіцца на ўзроўні мінулага года. Ён склаў за тры месяцы больш за 402 тыс. т. Аднак у вартасным выражэнні пастаўкі выраслі на 66,6% да 147 млн. даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках