16 красавiка 2024, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўнік-бунтаўнік Вусік: Працаваць у міліцыі не збіраюся, буду змагацца ва ўсіх інстанцыях

20
Падпалкоўнік-бунтаўнік Вусік: Працаваць у міліцыі не збіраюся, буду змагацца ва ўсіх інстанцыях
ІГАР ВУСІК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

МУС на чале з Шуневічам груба парушыла працоўнае заканадаўства і дысцыплінарны статут.

Пасля службовай праверкі ў дачыненні да крычаўскіх міліцыянтаў Ігара Вусіка і Андрэя Шашкова, гэтыя супрацоўнікі былі звольненыя. Адпаведную афіцыйную заяву апублікавала УУС Магілёўскага аблвыканкама. «Белсат» высветліў далейшыя планы падпалкоўніка Вусіка, які праслужыў у міліцыі 21 год.

Падставай для звальнення, на думку ведамства, стаў факт распаўсюду ў СМІ інфармацыі без узгаднення з кіраўніцтвам. Такім чынам, Вусік і Шашкоў нібыта парушылі ўмовы кантракта і патрабаванні нарматыўнага акта аб узаемадзеянні са СМІ.

Раней міліцыянты далі інтэрв'ю «Белсату», у якім сцвярджалі: кіраўніцтва прымушае іх выконваць план у злачынствах і нават аддаваць частку заробку. Усяго ліст са скаргай на такія ўмовы міністру Шуневічу падпісалі 11 супрацоўнікаў міліцыі. Пасля гэтага Шуневіч заявіў, што было выяўленае парушэнне дысцыпліны і ведамасных актаў як з боку кіраўніка райаддзела, так і з боку «скаржніка Вусіка, які з'яўляецца фігурантам праверкі».

Аднак аб якіх-небудзь санкцыях у дачыненні да начальніка крычаўскага РАУС падпалкоўніка Чупрына звестак няма. Тым часам Вусік і Шашкоў страцілі працу.

«Учора нас проста выклікалі ў РАУС і далі азнаёміцца з загадам аб звальненні, без дадатковых тлумачэнняў. Ведаеце, я не хаваю, што галасаваў за прэзідэнта. Толькі вось ён абяцаў не даць у крыўду ні аднаго выбаршчыка... Пасля звароту да Шуневіча пачаўся ціск. І хоць раней мяне заўсёды хвалілі і ставілі ў прыклад, то цяпер, аказваецца, у мяне адмоўная характарыстыка», — распавядае Ігар Вусік.

Вусік праслужыў у міліцыі 21 год, мае званне падпалкоўніка, яго праца была прызнана адной з найлепшых на абласным узроўні.

«Сёння ж я чую ад міністра Шуневіча і ад былога начальніка Чупрына абразы ў свой адрас. МУС груба парушыла працоўнае заканадаўства і дысцыплінарны статут. Мой кантракт на 5 гадоў павінен быў скончыцца ў наступным студзені, але быў беспадстаўна разарваны. Мы з Андрэем Шашковым будзем абскарджваць наша звальненне ў судзе, ва ўсіх інстанцыях», — кажа Вусік.

У сям'і Вусіка — трое дзяцей, якіх ён мог забяспечыць, працуючы ў міліцыі.

«Працаваць у Беларусі я больш не збіраюся! Мне проста не дадуць. Планамі адносна магчымага пераезду дзяліцца рана, пакуль не магу вам сказаць».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках