19 красавiка 2024, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскіх аэрапортах беларусы праходзяць пашпартны кантроль як замежнікі

17
У расейскіх аэрапортах беларусы праходзяць пашпартны кантроль як замежнікі

Пасажыраў, прыбываючых з Беларусі самалётамі, не дзеляць паводле прыкметы грамадзянства.

У аэрапортах РФ з панядзелка ўвайшлі ў дзеянне новыя правілы памежнага кантролю на авіярэйсах з Беларуссю - усе гэтыя рэйсы таксама ўважаюцца за міжнародныя, і пасажыры праходзяць пашпартны кантроль, піша сайт belaruspartisan.org.

Карэспандэнт аднаго з дзяржаўных СМІ прыляцеў у пятніцу ў аэрапорт Дамадзедава і распавёў пра тое, як цяпер падарожнічаць на самалёце паміж Беларуссю і Расеяй.

«Нас каля трапа чакаў аўтобус, на якім мы прайшлі да пункта пашпартнага кантролю ў Дамадзедаве. Прайшлі яго паўнавартасна. Самалёт быў напалову пустым, таму ўся працэдура заняла 15 хвілін», - цытуе сайт словы карэспандэнта.

Пры гэтым замежных пасажыраў і грамадзян «саюзнай дзяржавы» (гэта значыць, беларусаў - заўв. Рэд.) ніхто не сартуе - усе праходзяць на агульных падставах.

Цікавая дэталь: нягледзячы на перавод пералётаў ў міжнародныя сектары, карыстацца крамамі duty-free пры вылеце ў Менск з Расеі будзе нельга.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках