20 красавiка 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск і Рыга прымуць чэмпіянат свету ў хакеі ў 2021 годзе

13
Менск і Рыга прымуць чэмпіянат свету ў хакеі ў 2021 годзе

Галасаванне аб выбары гаспадароў ЧС-2021 прайшло сёння ў Кёльне на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея.

Заяўка Беларусі і Латвіі перамагла фінскіх Тампэрэ і Хельсінкі, якія таксама прэтэндавалі на правядзенне турніру, піша tut.by.

У галасаванні бралі ўдзел дэлегаты з 67 нацыянальных асацыяцый, а таксама чальцы Рады ІІХФ. Некаторыя чальцы мелі па 2 галасы. Беларусь і Латвія выйгралі галасаванне з лікам 55:52. Адзначым, што першапачаткова наша заяўка выйграла 54:53, а два дэлегаты ўстрымаліся, але пасля паўторнага галасавання перамогу ўжо канчаткова святкавала супольная заяўка.

Тэрміны правядзення менска-рыжскага планетарнага форуму - 7-23 траўня 2021 года.

За дзень да гэтага, 18 траўня, гарады-прэтэндэнты правялі прэзентацыі сваіх заявак.

Пра тое, што Беларусь і Латвія падалі супольную заяўку на правядзенне ЧС-2021у хакеі, стала вядома 19 студзеня 2017 года. Першапачаткова ж Беларусь планавала змагацца за правядзенне форуму самастойна, але пасля візіту латвійскай дэлегацыі ў Менск у лістападзе 2016 года вызначылі аб'яднаць высілкі.

Матчы групавой стадыі і па два чвэрцьфінальныя паядынкі ЧС-2021 прымуць «Мінск-Арэна» (умяшчальнасць 15 086 гледачоў) і «Арэна-Рыга» (10 300). Паўфінальныя жа матчы, а таксама гульні за бронзу і золата адбудуцца ў Менску.

Для супольнага турніру Беларусь і Латвія выбралі вокліч «Запал. Без межаў».

Раней Менск прымаў чэмпіянат свету ў 2014 годзе, дзе быў усталяваны рэкорд наведвальнасці сусветных форумаў (перасягнуты, праўда, у 2015 годзе ў Чэхіі).

Рыга была гаспадыняй чэмпіянату свету ў 2006 годзе.

У студзені 2017 года ў Менску былі паказаныя некаторыя дэталі супольнай заяўкі Менска і Рыгі. Адной з важных яе умоў паказваўся тады выступ нацыянальнай каманды Расеі на групавой стадыі ў Менску, а каманды Фінляндыі - у Рызе.

Як і падчас ЧС-2014, а пазней і пад іншыя спартовыя і культурныя падзеі, Беларусь спрашчала працэдуру ўезду ў краіну для замежнікаў. У 2021 годзе Беларусь таксама гатовая скасаваць візы для тых, хто набудзе квіткі на матчы хакейнага чэмпіянату свету ў Менску.

Акрамя таго, як вядома, 9 студзеня 2017 года Лукашэнка падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян», які ўвайшоў у дзеянне ў лютым. Ён прадугледжвае бязвізавы ўезд у Беларусь на 5 дзён для грамадзян з вялікага спісу краін. Гэта дапаможа і грамадзянам Латвіі паводле спрошчанай схемы наведаць менскія матчы ЧС-2021.

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў не выключыў, што такая схема можа быць ужытая і ў Латвіі.

Найбліжэйшыя чэмпіянаты свету ў хакеі

2018 - Капенгаген і Хернінгу (Данія)

2019 - Браціслава і Кошыцэ (Славаччына)

2020 - Цюрых і Лазана (Швэйцарыя).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках