25 красавiка 2024, Чацвер, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларысу Шчыракову аштрафавалі за онлайн з дазволенага ўладамі мітынгу

4
Ларысу Шчыракову аштрафавалі за онлайн з дазволенага ўладамі мітынгу
Ларыса Шчыракова
ФОТА: «Радыё Свабода»

Суд аштрафаваў незалежную журналістку з Гомеля на $420.

Суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла пакараў журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову штрафам на 35 базавых адзінак - 805 рублёў ($420) за онлайн у інтэрнэце, паведамляе ПЦ «Вясна».

19 траўня на падставе міліцэйскага пратакола суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла прызнаў Ларысу Шчыракову вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала «Белсат».

Са звестак службы маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», падставай для штрафу паслужыў онлайн у інтэрнэце першамайскага мітынгу ў Гомелі, які быў дазволены гарвыканкамам.

У міліцэйскім пратаколе так званае правапарушэнне журналісткі сфармуляванае так: «вяла публікацыю відэаздымкаў з апытанымі грамадзянамі для праграмы «Аб'ектыў» тэлеканала «Белсат».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках