19 красавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Партыю могуць забараніць у кожны момант

10
Анатоль Лябедзька: Партыю могуць забараніць у кожны момант
Анатоль Лябедзька

Старшыня АГП гатовы да таго, што партыю могуць забараніць хоць заўтра.

Як вядома, Вярхоўны суд пакінуў у дзеянні папярэджанне Аб'яднанай грамадзянскай партыі, вынесенае Мінюстам.

- Наша партыя мае афіцыйнае папярэджанне, і цяпер ва ўсякі момант Мінюст у судовым парадку можа ставіць пытанне аб прыпыненні дзейнасці нашай партыі альбо аб забароне партыі, - распавёў Анатоль Лябедзька сайту belaruspartisan.org. - Як кажуць, да двух лічыць не давядзецца: для закрыцця партыі дастаткова толькі аднаго папярэджання.

На мой погляд, гэта папярэджанне - рэфлексія на масавыя акцыі пратэстаў, якія прайшлі ў лютым-сакавіку. АГП брала ў іх самы актыўны ўдзел. І з боку ўладаў папярэджанне - проста папераджальнае дзеянне на восень. Не сакрэт, што восень у плане масавых акцый таксама абяцае быць гарачай.

З прававога пункту гледжання гэтыя папярэджанні - поўны абсурд. Гэта прызнаюць нават чыноўнікі, якія заяўляюць, што пытанне не ў прававым баку.

Мы гатовыя да ўсякага варыянту развіцця падзей. Нават да самага горшага. Інакш у нашай краіне і нельга. Гэта ў Нямеччыне ўжо цяпер можна планаваць, што будзе праз 30 гадоў. А ў нас такое немагчыма. У Беларусі кожны дзень можа пачацца з нечаканага грукату ў дзверы праваахоўных органаў. Прычым з'явіцца могуць да кожнага грамадзяніна нашай краіны.

Зразумелая справа, што мы не збіраемся ніякім чынам карэктаваць нашу працу і нашы планы.

Дарэчы, ва ўсякай сітуацыі можна знайсці свае плюсы і мінусы. Зарэгістраваная арганізацыя - гэта пэўныя гарантыі бяспекі для людзей. Хоць гэта не замінае тым жа суддзям сціжмамі адпраўляць нашых актывістаў у турму.

У кіраўніка незарэгістраванай структуры не баліць галава, каб утрымліваць офісы, рабіць справаздачы ў Мінюст, вытрымліваць кожную фармулёўку ў афіцыйных дакументах. Мы вымушаныя займацца бюракратычнай працай, якая патрабуе немалых рэсурсаў, у тым ліку і матэрыяльных.

Але, яшчэ раз паўтараю, мы гатовыя да працы ва ўсякіх варунках. Падладжвацца пад сітуацыю так, як хацелася б уладам, мы не маем намеру ні пры якіх абставінах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках