20 красавiка 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда і Штайнмаер абмяркоўваюць у Варшаве будучыню Еўразвязу

Дуда і Штайнмаер абмяркоўваюць у Варшаве будучыню Еўразвязу
ФРАНК-ВАЛЬТЭР ШТАЙНМАЕР (ЗЛЕВА) І АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: OMAR MARQUES/ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер прыбыў з візітам у Польшчу.

Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер разам з жонкай прыбыў 19 траўня з візітам у Варшаву. На плошчы перад Прэзідэнцкім палацам нямецкую прэзідэнцкую пару вітаў кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай, паведамляе «Радыё Польшча».

Са слоў міністра ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага, прэзідэнты Дуда і Штайнмаер абмяркуюць у Варшаве будучыню Еўразвязу, міграцыйны крызіс, усходнюю палітыку і стасункі з ЗША ў рамках NATO.

«Размова пойдзе пра тое, як захаваць адзінства і агульнасць у Еўропе - у гэтым зацікаўленая і Польшча, і Нямеччына. Таксама будзе паднятая тэма польска-нямецкага супрацоўніцтва ў кантэксце змены прэзідэнта ў Францыі - бакі абмяркуюць супрацоўніцтва ў рамках Веймарскага трыкутніка. Сустрэча стане часткай дыскусій пра агульную Еўропу - адну агульную хуткасць», - заявіў Шчэрскі.

Таксама, са слоў міністра Шчэрскага, прэзідэнты Дуда і Штайнмаер падымуць тэму правоў палякаў у Нямеччыне. Нагадаем, што польскі бок дамагаецца прызнання статусу нацменшасці для палякаў, якія пражываюць у Нямеччыне.

«Гэтую тэму польскія ўлады паднімаюць пры кожнай магчымасці ў надзеі, што справа будзе прасоўвацца. Улічваючы досвед спадара прэзідэнта Штайнмаера, можна меркаваць, што ён адкрыты да дыскусіі пра палякаў у Нямеччыне», - адзначыў міністр у Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.

Дадамо, што сустрэча кіраўнікоў Польшчы і Нямеччыны праходзіць за тыдзень да саміту NATO ў Брусэлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках