19 красавiка 2024, Пятніца, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герой магілёўскага Маршу: Суд прайшоў не паводле закона, а паводле паняццяў

1
Герой магілёўскага Маршу: Суд прайшоў не паводле закона, а паводле паняццяў
Фота: tut.by

Аляксандр Царук так і не дамогся справядлівасці ад беларускага «суда».

Удзельнік мітынгу 15 сакавіка Аляксандр Царук паспрабаваў аспрэчыць другі штраф за адно і тое ж парушэнне ў судзе Кастрычніцкага раёна, але яго чакала фіяска, піша mspring.online.

Нагадаем, ДАІ УУС Магаблвыканкама прызнала Царука вінаватым у тым, што 15 сакавіка прыблізна а сёмай гадзіне вечара мужчына рухаўся па праезнай частцы, нягледзячы на наяўнасць ходнікаў: Аляксандр Царук перашкаджаў аўтамабілю з «ціхарамі» пакінуць месца з брутальна затрыманым Ігарам Чэраком.

На актывіста за адзін і той жа інцыдэнт склалі два пратаколы - за непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўнікаў міліцыі пакінуць праезную частку і за парушэнне ПДР.

19 траўня суддзя суда Кастрычніцкага раёна Алена Селядцова за дваццаць хвілін разгледзела скаргу актывіста Аляксандра Царука, які хацеў аспрэчыць штраф ДАІ на 3 базавыя адзінкі.

На думку актывіста, ён ужо быў прыцягнуты да адказнасці за адмову пакінуць праезную частку, таму штраф ДАІ з'яўляецца несправядлівым. Пры гэтым сваімі дзеяннямі ён ніякай небяспекі ні для людзей, ні для транспартных сродкаў не ўяўляў.

- Акрамя таго, з параўнання матэрыялаў дзвюх адміністрацыйных спраў можна зрабіць фармальную выснову, што я фізічна не мог учыніць інкрымінаванае мне правапарушэнне, бо я менавіта ў гэты ж самы час быў затрыманы зусім у іншым месцы, - заявіў актывіст на судзе.

Як было пазначана ў пратаколе затрымання, супрацоўнікі АМАП узялі Царука а 19:20 побач з гарадской бібліятэкай. У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні супрацоўнікі міліцыі паказалі, што актывіст парушыў закон а 19:25 каля кінатэатра «Радзіма».

Алена Селядцова вынесла пастанову адразу пасля выступу Царука. Пастанова ДАІ засталося без змен. Такі фінал расчараваў праваабаронцу Барыса Бухеля, які дапамагаў Царуку рыхтавацца да працэсу.

- Суд прайшоў не паводле закону, а паводле паняццяў. Суддзя не мае права выходзіць за рамкі пратакола і дадумваць, дарабляць за міліцыю яе працу. У пратаколах ёсць выразныя неадпаведнасці аб месцы і часе затрымання. Яна гэта праігнаравала. Вырак абавязкова будзе абскарджаы ў абласным судзе, - заявіў Бухель.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках