19 красавiка 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Японіі дазволіў імператару зрачыся пасады

2
Урад Японіі дазволіў імператару зрачыся пасады
ФОТА: ЕРА

Пераемнікам імператара Акіхіта стане 57-гадовы наследны прынц Нарухіта.

Сёння, 19 траўня Кабінет міністраў Японіі ўхваліў законапраект, які дазволіць імператару Акіхіта зрачыся пасады, што адбудзецца ўпершыню амаль за два стагоддзі. Цяпер законапраект будзе накіраваны ў парламент, паведамляе liga.net са спасылкай на Reuters.

83-гадовы імператар, які перанёс аперацыю на сэрцы і прайшоў курс лячэння ад рака, асцерагаецца, што ўзрост можа абцяжарыць яму выкананне абавязкаў.

Ягоным пераемнікам стане 57-гадовы наследны прынц Нарухіта.

У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, адрачэнне немагчымае, апошні раз імператар сышоў у адстаўку ў 1817 годзе.

Законапраект прадстаўляе сабой разавы акт, які дазволіць толькі Акіхіта сысці ў адстаўку, без якіх-небудзь умоў для будучых імператараў.

Раней урад Японіі планаваў правесці асноўныя цырымоніі ўступлення на пасаду новага імператара краіны 1 студзеня 2019 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках