29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Кулінковіч: Сухафруктам станавіцца не збіраюся

1
Аляксандр Кулінковіч: Сухафруктам станавіцца не збіраюся
Аляксандр Кулінковіч
ФОТА: ONLINER.BY

45 гадоў адсвяткаваў музыка і фронтмэн гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч.

Паводле традыцыі, якой ужо 10 гадоў, дзень нараджэння харызматычнага лідара гурт адзначыў вялікім канцэртам, і хоць сам Кулінковіч уважае сябе за сціплага чалавека, але пакінуць без увагі юбілей не было магчымасці, тым больш, што публіка, мяркуючы з рэакцыі, засумавала па энэргіі «Дзюбеляў», паведамляе «Белсат».

Сам Аляксандр Кулінковіч засведчыў, што застаецца ў выдатнай форме: «Я заўсёды быў ягадкай, і стаць сухафруктам не збіраюся!» Акрамя ўлюбёных публікай гітоў, «Нейра Дзюбель» прэзентаваў на сталічным канцэрце песні, якія ўвойдуць у новы альбом.

Вядома, што звядзеннем альбома зоймуцца гэтым разам нарвэжскія рэжысёры, а прэзентацыя плануецца ў пачатку восені. У новым альбоме музыкі захаваюць вернасць стылю - але абяцаюць зусім іншае гучанне, кажа Аляксандр Кулінковіч: «Мы слухаем запіс - і ўсе ў захапленні ад таго, як цікава ён атрымліваецца, і зусім не падобна да таго, што было раней». Да восені, аднак, «Дзюбелі» яшчэ з'явяцца на публіцы - гурт плануе некалькі канцэртаў, у акустычнай версіі песні родам з 1990-х, і новыя творы можна будзе паслухаць на фестывалі веласіпедыстаў у клубе «Графіці» 22 траўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках