20 красавiка 2024, Субота, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім назвам станцый чацвёртай лініі метро аддаюць перавагу менчукі

15
Якім назвам станцый чацвёртай лініі метро аддаюць перавагу менчукі

Больш за ўсё менчукоў выказаліся за назву станцыі «Кіеўскі сквер».

15 траўня на сайце Менгарвыканкама стартавала апытанне, паводле вынікаў якога больш за ўсё менчукоў выказаліся за назву станцыі «Кіеўскі сквер».

За тое, каб станцыя на скрыжаванні Арлоўскай і Гая называлася «Кіеўскі сквер», прагаласавалі 76% інтэрнэт-карыстальнікаў, піша БелТА. Таксама спадабаліся жыхарам сталіцы назвы «Палітэхнічная» (для станцыі на скрыжаванні Сурганава і Якуба Коласа), «Альшэўская» (для станцыі на скрыжаванні Альшэўскага з пр. Пушкіна) і «Берасцейская» (на скрыжаванні Уманскай з пр. Дзяржынскага), якія набралі 60 -64% галасоў.

Меркаванні падзяліліся з нагоды назвы «Цівалі» для станцыі на скрыжаванні Прытыцкага і Пушкіна (51% за, 45% супраць) і «Менск-Мір» на скрыжаванні вуліцы Праектуемай №3 з падаўжэннем вуліцы Жукоўскага (46% за, 49% супраць).

Менш за ўсё хацелі б гараджане назваць станцыі метро «Тучынка» (53% супраць), «Лакаматыўная» (52% супраць) і «Козырава» (55% супраць). У 3-5% выпадкаў апытваныя прапанавалі свае варыянты найменняў. Галасаванне прадоўжыцца да канца месяца.

Будаўніцтва чацвёртай кальцавой лініі метро, якая пройдзе пад другім транспартным колам (вуліцамі Дзянісаўскай, Аэрадромнай, праспектам Пушкіна), запланавана новым генеральным планам горада.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках