20 красавiка 2024, Субота, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Краўчанка: У 2007 годзе Беларусь мела ўступіць у Еўразвяз

12
Пятро Краўчанка: У 2007 годзе Беларусь мела ўступіць у Еўразвяз
ПЯТРО КРАЎЧАНКА

Міністр замежных спраў Беларусі ў 1990-1994 гадах распавёў аб няздзейсненых прагнозах ў замежнай палітыцы краіны.

Штогод у Беларусі становіцца ўсё больш людзей, якія не хочуць жыць у шчыльным звязе з Расеяй, мяркуе Пятро Краўчанка, міністр замежных спраў у 1990-1994 гадах. Пра гэта ён распавёў «Радыё Свабода» падчас міжнароднай канферэнцыі «25 гадоў замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусі».

- Спадар Пятро, Вы былі першым міністрам замежных спраў Беларусі. Якой Вы бачылі будучыню замежнай палітыкі краіны ў той час, і ці апраўдаліся Вашыя прагнозы?

- Мае чаканні апраўдаліся. Мы прайшлі вельмі нялёгкі шлях. У нас не было кансэнсусу ў геапалітычных пытаннях. Як, дарэчы, не ў поўнай меры такі кансэнсус ёсць сёння. Мы заўсёды былі паміж молатам і кавадлам, паміж двума вялікімі суседзямі. Праблема геапалітычнага выбару была вельмі актуальнай менавіта тады - пасля Белавежскага пагаднення, калі мы прыйшлі да рэальнага суверэнітэту і незалежнасці.

У той час у нас былі пэўныя падыходы, звязаныя з уступленнем у Еўразвяз. Здавалася б, усё складвалася няблага. Мы мелі даволі высокі ўзровень эканамічнага развіцця. Быў вельмі адукаваны інжынерны корпус. Мелі добрую структуру прамысловасці, найперш наша машынабудаванне і станкабудаванне. Паводле ацэнак Гамбуржскага інстытута сусветнай эканомікі, мы ў той час былі на ўзроўні Чэхіі. І, здавалася, 10-15 гадоў - і мы зможам адным крокам апынуцца ў палітычным і эканамічным раі.

Я распрацаваў адпаведную стратэгію, якая прадугледжвала, што прыкладна ў 2005-2007 годзе мы мелі ўступіць і інтэгравацца ў Еўразвяз. Я бачыў тры хвалі такога развіцця падзей. Першая хваля - гэта, безумоўна, Польшча і Чэхія, другая - краіны Балтыі, трэцяя - Вугоршчына, Румынія, Балгарыя. А вось чацвёртай хваляй, я думаю, можа быць Беларусь.

Прыкладна ў 2007 годзе мы меліся стаць 28-й або 29-й зоркай на блакітным сцягу Еўропы. Гэта ўсё было абгрунтавана. Але каб прыйсці да гэтага, трэба было сур'ёзна перабудаваць нашу эканоміку. І тады, у 1992-1993 гадах, выступаючы ў Празе на саміце міністраў АБСЕ, я прапанаваў стварыць усходнееўрапейская эканамічную супольнасць. Яна мелася б аб'яднаць эканоміку Беларусі, Украіны, Расеі і Казахстана. На працягу 10-15 гадоў, развіваючы рынкавыя стасункі, гэтыя краіны меліся паступова рыхтавацца да інтэграцыі ў Еўразвяз.

Я не адрываў Беларусь ад эканомікі Украіны і Расеі. І меркаваў, што мы тэарэтычна можам інтэгравацца ў гэты звяз толькі разам. Але гісторыя паказала, што Беларусь значна адстае ў развіцці рынкавых дачыненняў не толькі ад Заходняй Еўропы, але нават ад Расеі. Мы не сталі цывілізаваным рынкам. Нам яшчэ шмат чаго трэба зрабіць у галіне самых розных рэформаў. Хоць у некаторых пытаннях, напрыклад, патэнтаў, пераходу да еўрапейскага стандарту дарог - у нас пройдзеная вялікая дыстанцыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках