28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто паедзе на «Басовішча - 2017»

Стала вядома, хто паедзе на «Басовішча - 2017»
ФОТА: charter97.org

У менскім клубе «Ці» 20 траўня прайшло традыцыйнае «Адборышча» на фэст музыкі маладой Беларусі пад Беластокам.

У барацьбе за выступ 14 і 15 ліпеня ў польскім Гарадку ўзялі ўдзел 11 беларускіх гуртоў: Martin S., NGe, Zanzibar, Leibonik, BarRokka, LIS, Teleport, SnopSnoŭ, Minsk Rock Squad, Ferris Wheel і Bigi, паведамляе «Новы Час».

Кожнаму калектыву выдавалася блізу 20 хвілін на падрыхтоўку і выступ - прыкладна па 3 песні. Нельга сказаць, што ўсе гурты рэпрэзентуюць нашу андэграўнд-сцэну або граюць у такім кірунку: тут былі і электра-поп-рок ад Martin S., і нэакласіка ў выкананні BarRokka і класічны панк-рок ад LIS.

ФОТА: NOVYCHAS.BY

Журы адабрала толькі 4-х выканаўцаў: на «Басовішча - 2017» паедуць гурты Teleport, Barrokka, SnopSnoū і Leibonik.

Пасля заканчэння адбору канцэрт прадоўжыўся выступам спецыяльных гасцей: леташняга пераможцы «Басовішча» - Яўгена Кучмейны з ягоным праектам «.К», а таксама гурта «: B: N:».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках