28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі стаў адным з найбуйнейшых прадаўцоў зброі ў свеце

32
Рэжым Лукашэнкі стаў адным з найбуйнейшых прадаўцоў зброі ў свеце

Беларусь займае 18-е месца сярод экспарцёраў узбраенняў на планеце.

Беларусь займае 18-е месца ў свеце сярод экспарцёраў узбраенняў. Пра гэта ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ паведаміў старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў: «Мы займаем сціплае 18-е месца. Невялікая краіна, мы ўваходзім у топ-25 краін. А ўдзельнікаў больш за 100».

Са слоў Гурулёва, за год Беларусь прадала на экспарт узбраення на 1 мільярд даляраў. Найбольш цеснае супрацоўніцтва з Расеяй і Кітаем. Айчынная прамысловасць арыентуецца на ўзбраенне, якое патрэбнае беларускаму войску і запатрабаванае на замежным рынку.

Дарэчы, сёння ў Менску адкрыецца 8-я Міжнародная выстава ўзбраення і тэхнікі MILEX. На ёй сваю прадукцыю прэзентавала блізу 80 айчынных прадпрыемстваў і арганізацый.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках