25 красавiка 2024, Чацвер, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі ўспалі на пратэжэ Лукашэнкі

69
Сілавікі ўспалі на пратэжэ Лукашэнкі
ФОТА: BELTA.BY

Непрыемная для дыктатара сітуацыя адбылася ў Воршы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Следчага камітэта Івану Наскевічу асабіста разабрацца з непрыемнай сітуацыяй, якая адбылася з Леанідам Пянькоўскім, які нядаўна ўзначаліў Аршанскі райвыканкам. Яна звязаная з дзеяннямі аператыўных службаў у дачыненні да службовай асобы, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Хто даў права да чалавека, узгодненага да прызначэння прэзідэнтам, урывацца ў дом? Бо для таго, каб праваахоўным органам нават весці нейкія расследаванні наконт чалавека, які ўваходзіць у кадравы рэестр прэзідэнта, патрэбная згода прэзідэнта. Уварваліся, пачалі нешта ўдакладняць, - адзначыў Лукашэнка. - Новы чалавек прыйшоў працаваць. Таўро на ім паставілі. Нядобры сігнал».

«Матэрыялы ўжо ёсць. Разбярыцеся. Мне патрэбна мужчынская, сапраўдная ацэнка гэтай сітуацыі», - дадаў Лукашэнка.

Што менавіта адбылося з Леанідам Пянькоўскім і калі - невядома. У афіцыйных паведамленнях Следчага камітэта ніякіх звестак з гэтай нагоды няма.

Леанід Пянькоўскі быў прызначаны старшынём Аршанскага райвыканкама 12 траўня 2017 года.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках