20 красавiка 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эксклюзіву» ў выглядзе беларускіх джынсаў можа і не быць

26
«Эксклюзіву» ў выглядзе беларускіх джынсаў можа і не быць

Фабрыкі не хочуць купляць беларускую джынсавую тканіну з лёну.

Беларусам ужо некалькі гадоў абяцаюць айчынныя джынсы з ільняной тканіны. Тэставыя ўзоры даўно гатовыя, але ў серыйную вытворчасць іх ніяк не запусцяць. Кіраўнік «Беллегпрама» тлумачыць гэта эксклюзіўнасцю тавару і яго дарагоўляй - блізу ста рублёў за штаны. У той жа час генеральны дырэктар Аршанскага ільнокамбіната звяртае ўвагу на іншую праблему: нашы швейнікі проста не хочуць купляць сыравіну, піша tut.by.

Кіраўнік «Беллегпрама» тлумачыў, што для серыйнага выпуску ільняных джынсаў яшчэ трэба зрабіць больш тыпаў пражы і пашырыць асартымент тканін.

- Ільняныя джынсы будуць каштаваць пад сто рублёў. І пытанне ў тым, хто джынсы такім коштам купіць. Таму ўсё будзем рабіць паволі, не апераджаючы падзеі. Трэба разумець, што лён - гэта эксклюзіў, гэта для гурманаў, - гаварыў старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык.

Але, выяўляецца, у Воршы ільняны аналаг джынсавай тканіны вырабляюць ужо не менш за пяць гадоў. Ёсць і для штаноў, і больш шчыльны, і лягчэйшы для кашуль.

Вытворца гатовы забяспечыць усякія аб'ёмы. Але купляюць ільняны джынс толькі замежныя швейныя фабрыкі, айчынным навінка не цікавая.

- Натуральна, лён не можа каштаваць столькі, колькі і бавоўна. Але мы сёння працуем з прыватнымі прадпрыемствамі і ва Украіне, і ў Еўропе, і ў Беларусі. У нас кантракт на мільён даляраў з Індыяй на такую тканіну. Якраз такі - не дорага, а нам чамусьці дорага, - распавядае гендырэктар Аршанскага льнокамбіната Уладзімір Несцярэнка.

Кіраўнік камбіната мяркуе, што выправіць сітуацыю з дзяржпрадпрыемствамі дапаможа толькі адміністрацыйны рэсурс.

- Прыватнікі яшчэ неяк купляюць, а прадпрыемствы структуры канцэрна «Беллегпрам» ігнаруюць нас. У іх няма нармальных рынкаў збыту, бо практычна ўсе працуюць паводле давальніцкіх схемаў. Ім так зручней: заказ прынеслі, ты зрабіў, грошы атрымаў і чакаеш наступны - не трэба старацца моцна, - кажа Уладзімір Несцярэнка.

Нядаўна пробную партыю тканіны ў Воршы закупіла кобрынская прыватная фабрыка «Модны горад». Ільняныя джынсы выявіліся ўсяго на 4 рублі даражэйшымі за звычайныя баваўняныя - 32 рублі.

- Мы пашылі і мужчынскія, і жаночыя штаны. Пакупнікам падабаецца: тканіна добра садзіцца, зручная ў карыстанні і не камечыцца так, як звычайны лён. Наконт пробнай партыі ў нас ніякіх заўваг няма, - расказваюць на кобрынскім прадпрыемстве.

На лён прыпадае ўсяго 2% сусветнага рынку тэкстылю. Таму такія тканіны даражэйшыя за баваўняныя ў 4-5 разоў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках