20 красавiка 2024, Субота, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе аб выбуху на Скідзельскім камбінаце затрыманыя тры начальнікі

2
У справе аб выбуху на Скідзельскім камбінаце затрыманыя тры начальнікі

Распачатая крымінальная справа ў факце халатнасці.

У справе аб выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце ўзятыя пад варту тры службовыя асобы.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч, паведамляе БелТА.

«Распачатая крымінальная справа аб факце халатнасці. Падчас расследавання затрыманыя і ўзятыя пад варту тры службовыя асобы: начальнік цэха, дзе адбыўся выбух, і ягоны намеснік, а таксама галоўны інжынер прадпрыемства. У нас дастаткова фактаў для таго, каб выставіць ім канчатковае абвінавачванне», - сказаў Іван Наскевіч.

У справе прызначаны шэраг вельмі складаных экспэртыз. Як толькі яны будуць скончаныя, службовым асобам будзе выстаўленае канчатковае абвінавачанне.

«Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу, што мы мяняем вектар дачыненняў з усімі суб'ектамі гаспадарання: колькасць праверак будзе значна зменшаная, іх ужо становіцца менш. Гэта значыць, кіраўнік будзе пастаўлены ў канкрэтныя рамкі: ты адзін раз і назаўжды наводзіш парадак на прадпрыемстве ў адпаведнасці з прадпісаннямі кантралёраў, далейшая адказнасць ляжыць толькі на табе», - звярнуў увагу кіраўнік Следчага камітэта.

«Кіраўніцтву было даведзена, якім павінен быць узровень бяспекі на прадпрыемстве. Аднак яны, не выконваючы належным чынам свае прафесійна-службовыя абавязкі, давялі прадпрыемства да такога стану, што гэтая пыла-паветраная сумесь з'явілася спадарожным элементам штодзённага вытворчага працэсу. Як вынік - выбух і, на жаль, гібель чатырох чалавек», - сказаў Іван Наскевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках