29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС: Выкіду шкодных рэчываў падчас пажару на поўначы Менска не было

14
МНС: Выкіду шкодных рэчываў падчас пажару на поўначы Менска не было
ФОТА: @KATE_NAGORNOVA

Густы слуп чорнага дыму быў бачны аж з плошчы Перамогі.

Пад 17:00 над раёнам станцыі метро «Маскоўская» ў Менску падняўся густы слуп чорнага дыму. Яго было відаць аж з плошчы Перамогі, у сацсетках імгненна з'явілася некалькі здымкаў з розных месцаў горада, паведамляе «Еўрарадыё».

Як высветлілася, пажар пачаўся на тэрыторыі ААТ «БелВТІ», якое займаецца перапрацоўкай адкідаў. У тым ліку - энэргазберагальных лямпаў і адпрацаваных батарэек, якія могуць утрымліваць шкодныя рэчывы.

На тое, каб ліквідаваць пажар, выратавальнікам спатрэбілася крыху менш за гадзіну, распавёў намеснік начальніка менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі:

ФОТА: @KATE_NAGORNOVA

«Паведамленне аб узгаранні паступіла ў МНС а 16:45. Агонь заўважылі на адкрытай пляцоўцы на вуліцы Славінскага, 1. Там захоўваецца пластмаса і розныя вырабы з пластмасы. Побач працуе прадпрыемства для перапрацоўкі адкідаў.

Пажар быў лакалізаваны а 17:06. На яго поўную ліквідацыю спатрэбілася крыху менш за гадзіну. Пацярпелых няма.

Побач з месцам узгарання ў аператыўным рэжыме праводзіліся замеры ўтрымання ў паветры шкодных рэчываў. Перавышэння гранічна дапушчальных канцэнтрацый не выяўлена. Але афіцыйныя замеры будуць праводзіць спецыялісты з Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Прычыны пажару высвятляюцца».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках