25 красавiка 2024, Чацвер, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі паліцэйскі аддаў свой касцявы мозг пяцігадовай беларусцы

16
Польскі паліцэйскі аддаў свой касцявы мозг пяцігадовай беларусцы
ФОТА: SLUBICE24.PL

Паліцэйскі прайшоў інтэнсіўнае медыцынскае абследаванне, бо толькі цалкам здаровы чалавек можа стаць донарам.

Супрацоўнік паліцыі Анджэй Вашак з горада Слубіцэ што на мяжы з Нямеччынай дапамог цяжка хворай беларускай дзяўчынцы, паведамляе radyjo.net.

У 2014 годзе Анджэй Вашак зарэгістраваўся ў сістэме донараў касцявога мозгу. Перасадка касцявога мозгу можа прайсці без ускладненняў, калі ў донара і пацыента аднолькавы галоўны комплекс гістасумяшчальнасці. Паліцэйскі прайшоў інтэнсіўнае медыцынскае абследаванне, бо толькі цалкам здаровы чалавек можа стаць донарам.

Нядаўна ў адной з Уроцлаўскіх клінік ў Анджэя Вашака быў узяты касцявы мозг. Працэдура доўжылася блізу гадзіны. Пазней паліцэйскі даведаўся, што мозг быў перасаджаны хворай 5-гадовай дзяўчынцы з Беларусі.

Згодна з заканадаўствам, Анджэй Вашак не можа даведацца персанальныя звесткі свайго «генетычнага блізнюка». Донар і пацыент могуць пазнаёміцца толькі праз два гады пасля медыцынскай працэдуры і пры ўмове, што гэтага хоча пацыент, гаворыцца ў законе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках