18 красавiка 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два беларусы выйшлі ў другое кола кваліфікацыі «Ралан Гарос»

Два беларусы выйшлі ў другое кола кваліфікацыі «Ралан Гарос»
ІЛЛЯ ІВАШКА І УЛАДЗІМІР ІГНАЦІК
ФОТА: TENNIS.BY

Прызавы фонд прэстыжнага турніру пакідае 36 мільёнаў еўраў.

Беларускія тэнісісты Ілля Івашка і Уладзімір Ігнацік выйшлі ў другое кола кваліфікацыі другога ў сезоне турніру серыі Вялікага шалома «Ралан Гарос» (прызавы фонд 36 млн еўраў), паведамляе БелТА.

У першым раўндзе адбору ў асноўную сетку Ілля Івашка (199-ы рэйтынг АТП) у двух сэтах перамог бэльгійца Кімера Капеянса (164) - 6:2, 6:2. У другім коле беларусу трэба будзе згуляць з пераможцам супрацьстаяння Марыюшам Капілам (93) з Румыніі і Дзянісам Шапавалавым (190) з Канады.

Уладзімір Ігнацік (149) сёння на кортах у Парыжы упэўнена перамог прадстаўніка Кітая Дзі Ву (217) - 6:1, 6:2. Далей згодна з сеткай спаборніцтваў ён сустрэнецца з калумбійцам Сант'яга Хіральда (107).

У жаночай кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату Францыі выступяць дзве беларускія тэнісісткі - Арына Сабаленка (114) і Вольга Гаварцова (142).

Каб прабіцца ў лік 128 удзельнікаў асноўнага этапу, трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.

Без папярэдняга адбору ў асноўнай сетцы на грунтавых кортах «Ралан Гарос» згуляе беларуска Аляксандра Сасновіч (96), а таксама Максім Мірны, які выступіць у мужчынскім парным разрадзе разам з расейскім тэнісістам Міхаілам Южным.

На іншым турніры ў Францыі ў Страсбругу беларуска Вера Лапкао (251-ы рэйтынг WТА) у першым коле саступіла польцы Магдзе Лінэт (97) - 4:6, 6:3, 2:6 і закончыла барацьбу ў асноўнай сетцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках