19 красавiка 2024, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт абмежаваў пастаўкі мяса яшчэ з шэрагу прадпрыемстваў Беларусі

8
Данкверт абмежаваў пастаўкі мяса яшчэ з шэрагу прадпрыемстваў Беларусі

Рассельгаснагляд з 24 траўня абмежаваў і ўвёў забарону на пастаўкі мяса з трох беларускіх прадпрыемстваў.

Рассельгаснагляд з 24 траўня забараняе пастаўкі прадукцыі з беларускага прадпрыемства «Мясны двор «Тарасава», якое займаецца забоем і разборам свіней ды буйной рагатай жывёлы, паведамляе interfax.by.

Гэта звязана з тым, што ветслужба Беларусі не выключыла яго са спісу прадпрыемстваў-прадаўцоў у РФ, пра што прасіў яе Рассельгаснагляд.

Акрамя таго, прадпрыемства адмовілася ад правядзення інспекцыі расейскімі ветэрынарнымі спецыялістамі.

З 24 траўня ўведзеныя таксама абмежаванні на пастаўку ў РФ прадукцыі прадпрыемстваў «Мясапрадукт» ды «Ружовы кіт» і захаваныя раней уведзеныя часовыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі Стаўбцоўскага мясакансэрвавага камбіната.

У той жа час Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўкі ялавічыны, ялавічных мясапрадуктаў і гатовай мясной прадукцыі з Пінскага мясакамбіната і Барысаўскага мясакамбіната N 1.

Служба таксама паведаміла, што ААТ «Смалявічы бройлер» захавала права на пастаўку ў РФ. Разам з тым захаваная забарона на пастаўкі прадукцыі філіяла «Сервалюкс-Агра» СЗАТ «Сервалюкс».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках