25 красавiка 2024, Чацвер, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка на ўсю краіну заявіў пра сваіх «недатыкальных»

59
Лукашэнка на ўсю краіну заявіў пра сваіх «недатыкальных»

Дыктатар ператварыўся ў феадальнага кіраўніка з Сярэднявечча.

Пра гэта Charter97.org заявіў падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, каментуючы сітуацыю з кіраўніком Аршанскага раёна Леанідам Пянькоўскім.

- Як вы пракаментуеце тое, што Лукашэнка запатрабаваў ад старшыні Следчага камітэта разабрацца «па-мужчынску» з сілавікамі, якія ўвайшлі ў дом кіраўніка Аршанскага райвыканкама?

- Пакуль у гэтай справе занадта мала фактаў. Адзіная карціна, якая вымалёўваецца: у дом да кіраўніка «вертыкалі» ўвайшлі сілавікі. Навошта ўвайшлі – незразумела. Чаму Лукашэнка іх «абцягнуў» - таксама незразумела.

Адзіная выснова, якую можна зрабіць, напэўна: мы пры гэтай уладзе жывем не згодна з законам. У нас у краіне адны «раўнейшыя» за іншых. «Сябрам» Лукашэнкі – усё, а ворагам – закон і яго артыкулы.

Відавочна, кіраўнік Аршанскага райвыканкама Леанід Пянькоўскі – гэта тыя самыя сябры Лукашэнкі, якім «усё». І прыход міліцыі ў ягоны дом Лукашэнка ўспрыняў як акт агрэсіі супраць сваёй улады, як «наезд» на сваю вертыкаль.

Такая нервовая рэакцыя кіраўніка яшчэ раз кажа пра тое, што ў нас абсалютна неправавая дзяржава. У Беларусі, прасцей кажучы, пануе беззаконне. Улада дзейнічае па прынцыпу кругавой парукі: сілавікам не даюць «чапаць» сваіх, затое іх нацкоўваюць на актывістаў апазіцыі і проста людзей, якія жадаюць быць свабоднымі.

Пры Лукашэнку мы жывем у атмасферы нейкага Сярэднявечча. Кіраўнік, які страціў усе сувязі з сучаснасцю, уявіў сябе гаспадаром нейкага феадальнага надзела. І ён хоча аднаасобна вызначаць, што законна, а што незаконна. Уся сістэма Лукашэнкі загразла ў бязмежжы.

У гэтай сувязі хачу ўспомніць вядомых людзей, якія зніклі і, хутчэй за ўсё забітыя рэжымам: гэта Юры Захаранка, Генадзь Карпенка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Дзмітрый Завадскі. Людзі, падазраваныя ў іх знікненні, не панеслі абсалютна ніякага пакарання.

Выпадак з чыноўнікам з Воршы не такі маштабны, але па-мойму ён з той жа «оперы». Гэты інцыдэнт яшчэ раз падкрэслівае, што Лукашэнка жыве «па бязмежжу». Чыноўнікаў ён набірае па прынцыпе асабістай адданасці. Аршанскі «вертыкальшчык» мабыць, ужо паспеў даказаць сваю адданасць дыктатару і можа цяпер разлічваць на абсалютная заступніцтва – што б ён ні зрабіў.

- Ці не выклікае гэта асацыяцый са справай з 2007 года, калі за напад тагачаснага кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Зянона Ломаця асудзілі 4-х сілавікоў? Многія звязвалі з гэтай справай адстаўку старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнку, які прайграў у «кланавай барацьбе» сілавікоў.

- Я не стаў бы праводзіць тут паралелі са справай Зянона Ломаця. Дастаткова паглядзець на постаць цяперашняга кіраўніка МУС Ігара Шуневіча, які сам праяўляе сабачую адданасць і міліцыю ператварыў у інструмент выканання прымхаў кіраўніка. Не думаю, што ён здольны да якойсьці «кланавай барацьбы». На маю думку, ён нават не самастойная асоба.

Я нават не здзіўлюся, што «наезд» сілавікоў у Воршы на кіраўніка адміністрацыі стаў вынікам якойсьці памылкі. А вось рэакцыя Лукашэнкі на гэты факт вельмі паказальная. Дыктатар на ўсю краіну заявіў: ёсць людзі, «недатыкальныя», у дачыненні да якіх закон не працуе. Яшчэ раз паўтару: адны ў краіне сталі «раўнейшымі» за іншых, адным – усё, а астатнім – беззаконне.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках